Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Трымалі адказ за дапушчаныя пралікі

10.12.2012
На чарговым пасяджэнні Савета ўпраўлення райсельгасхарчу, якое адбылося ў мінулы чацвер, былі заслуханы кіраўнікі і галоўныя зоаветспецыялісты гаспадарак, якія дапусцілі пралікі ў сваёй дзейнасці. Так, давялося тлумачыць, чаму не была забяспечана захаванасць парасят у СГФ “Браткава”, што прывяло да невытворчага выбыцця цялушак у КСУП “Доктаравічы”, якія фактары паслужылі прычынай нізкай якасці малака ў СГФ “Крыніца”,  “Руднае”, ААТ “Малінава”, “Душава”. Больш за месяц таму скончыўся тэрмін, вызначаны для рэалізацыі мерапрыемстваў па біялагічнай ахове ад афрыканскай чумы на свінатаварнай ферме ў апошняй з названых гаспадарак, таму дырэктар і галоўныя зоавет-спецыялісты ААТ “Душава” давалі справаздачу, што ўжо зроблена і чаму своечасова не дадзены адказ у райветстанцыю. Гучала патрабаванне пастаянна весці кантроль за станам механізатараў і вадзіцеляў як перад пачаткам працоўнага дня, так і пасля яго заканчэння, заносіць у адпаведны журнал і пуцявыя лісты час пастаноўкі тэхнікі на машынна-трактарны двор. За дапушчаныя пралікі кіраўнікі названых гаспадарак, галоўныя заатэхнікі і галоўныя ветурачы атрымалі спагнанні – ад вымовы і пазбаўлення пэўнага працэнта дадатковых даплат да аб’яўлення заўвагі з патрабаваннем узмацніць кантроль за работай сваіх падначаленых. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей