Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

На машынна-трактарны двор – з фотакамерай

09.12.2012
Яшчэ ў верасні бягучага года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне кантралюючым органам, і ў першую чаргу Камітэту дзяржкантролю, праверыць, наколькі ў сельгаспрад-прыемствах краіны выконваюцца патрабаванні нарматыўных дакументаў па пастаноўцы тэхнікі на захоўванне. [caption id="attachment_23263" align="aligncenter" width="443" caption="Чысціня і парадак у мехмайстэрні ААТ “Семежава”"][/caption] На гэтым тыдні ў раёне працавала мабільная група, якую ўзначаліў галоўны інжынер-інспектар Мінскай абласной інспекцыі  Дзяржтэхнагляд  Руслан Свірыд. У яе ўвайшлі начальнікі Дзяржтэхнагляду сямі суседніх рэгіёнаў нашай вобласці, прадстаўнікі інжынернай службы Капыльскага раёна. Была наведана практычна кожная гаспадарка. Узброіўшыся фотакамерай, каб не быць галаслоўнымі, спецыялісты скрупулёзна вывучалі стан спраў на машынна-трактарных дварах. У першую чаргу іх цікавіла пастаноўка тэхнікі на захоўванне, забеспячэнне яе захаванасці, падтрыманне парадку ў майстэрнях, на абменных пунктах, увогуле на машынных дварах, наяўнасць у іх кантрольна-прапускных пунктаў, адпаведнай дакументацыі, умовы працы, створаныя для работнікаў гаспадарак, добраўпарадкаванасць тэрыторыі. Вынікі свайго даследавання спецыялісты паведамілі падчас пленарнага пасяджэння (з дэманстрацыяй фотаздымкаў з кожнай гаспадаркі) у прысутнасці старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ірыны Кісляк, кіраўнікоў і галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў. [caption id="attachment_23264" align="aligncenter" width="443" caption="Тэрыторыя машынна-трактарнага двара ў РСУП “Бабоўня” патрабуе аптымізацыі"][/caption] Якая ж карціна адкрылася членам мабільнай групы? Калі гаварыць увогуле, то ў большасці гаспадарак да гэтага пытання падышлі адказна. Таму і гучалі з вуснаў спецыялістаў у іх адрас станоўчыя водгукі, накшталт таго, што “заўваг няма” альбо “вялікіх заўваг няма”. Тым не менш, некаторым кіраўнікам і, у першую чаргу, галоўным інжынерам давялося трымаць справаздачу, чаму былі дапушчаны тыя ці іншыя парушэнні нарматыўнай дакументацыі, у прыватнасці, ДАСТа 7751-2009 “Тэхніка, якая выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. Правілы захоўвання”.  Згодна з ім камбайны, трактары, сельгасмашыны на працяглае і міжсезоннае захоўванне павінны ставіцца не пазней за 10 дзён з моманту заканчэння сельскагаспадарчых работ.  Для камбайнаў абавязковым з’яўляецца патрабаванне аб зняцці наклоннай камеры, ачыстцы іх ад рэшткаў зерня. Неабходна памятаць пра разгрузку колаў і пакрыццё іх ахоўным саставам. [caption id="attachment_23265" align="aligncenter" width="443" caption="Металалом у СГФ “Браткава” мае сваё месца"][/caption] Выказваліся заўвагі наконт таго, што разам захоўваецца тэхніка, якая эксплуатуецца, і тая, што ўжо спісана альбо рыхтуецца да спісання. Руслан Свірыд выказаў катэгарычнае патрабаванне навесці парадак з такой тэхнікай. Ёсць прэтэнзіі да пляцовак для разроблівання металалому і захоўвання ўтыльных шын. У некаторых гаспадарках патрабуецца правесці аптымізацыю тэрыторыі, правесці рамонт дахаў у майстэрнях. Аднак самымі непрыемнымі былі заўвагі наконт навядзення элементарнага парадку: прыбраць вузлы, шыны, нейкія дэталі, што знаходзяцца не на сваім месцы, можна не прыкладваючы ніякіх дадатковых намаганняў. Вельмі слушнымі былі наконт гэтага словы Руслана Ігаравіча, які сказаў, што дастаткова адзін раз навесці ідэальны парадак, а потым толькі пастаянна яго падтрымліваць. Найбольш заўваг прагучала ў адрас РСУП “Бабоўня”, ААТ “Душава”, ”Капыльскае”, “Мажа-Агра”, “Суворава-Агра”, КСУП “Доктаравічы” і “Лясное”. Кіраўнікам і інжынерным службам гэтых гаспадарак быў дадзены тэрмін для выпраўлення сітуацыі (ад трох дзён да тыдня). А пасля туды зноў выедуць з праверкай. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей