Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Аб прагнозных паказчыках і рэканструкцыі МТФ

05.12.2012
Неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб выйсці на канец года на прагнозны паказчык, не намнога меншы за той, што атрымала сельскагаспадарчая галіна раёна за 11 месяцаў (109,1%) Пра гэта ішла гутарка на нарадзе, якая адбылася ў мінулы панядзелак у райвыканкаме з удзелам кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, раённых зоаветэрынарных службаў, спецыялістаў упраўлення райсельгасхарчу. Для гэтага патрэбна не так і многа, упэўнены старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, які правёў гэту нараду. І перш за ўсё — як след накарміць жывёлу. Ён даў даручэнне давесці да кожнай гаспадаркі заданне, выканаць якое справа гонару ўсіх без выключэння кіраўнікоў. Неабходна павысіць на 10—15 грамаў сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы, на 100—150 грамаў — прывагі на адкорме свіней, дабіцца павелічэння таварнасці малака і яго якасці. Вялікая ўвага павінна надавацца і ўзнаўленню статкаў. Праз нейкі час да ўдзельнікаў нарады далучыліся кіраўнікі будаўнічых арганізацый, якія задзейнічаны ў рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. І размова пайшла пра не менш актуальную для большасці прысутных справу. Стаіць задача да канца бягучага года закончыць будаўніцтва даільна-малочных блокаў, дзе будзе праведзены мантаж і наладка сучасных даільных установак. Гаспадарак, якія знаходзяцца зараз пад пільнай увагай, дванаццаць. Гэта ААТ “Скабін”, “Мажа-Агра”, “Душава”, “Прагрэс 2010”, “Праснакі”, “Суворава—Агра”, РСУП “Бабоўня”, “С “Прамень”, ф-л “В. Раёўка”, СГФ “Руднае”, ААТ “Малінава” і ЗАТ “Жыліхава”. Для больш скрупулёзнага кантролю за ходам спраў распараджэннем старшыні райвыканкама за названымі гаспадаркамі замацаваны адказныя асобы. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак і дырэктар ІБКУП “УКБ-Капыль” Сяргей Цімашэнка будуць пільна сачыць за ходам спраў на будаўнічых пляцоўках і два разы на тыдзень рабіць адпаведную справаздачу. Вялікая ўвага падчас нарады была звернута і на неабходнасць тэрміновага асваення грашовых сродкаў, якія выдзелены гаспадаркам на рэканструкцыю. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей