Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 35)

05.12.2012
ЗЛЁТ. Заўтра  адбудзецца раённы злёт маладых спецыялістаў, якія прыбылі на работу пасля заканчэння сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных  устаноў. Для яго ўдзельнікаў падрыхтавана цікавая праграма: міні-канцэрт, экскурсіі ў раённы краязнаўчы музей, РЦК, на фізкультурна-аздараўленчы комплекс. ЁЛКА. Пяць лепшых навучэнцаў Капыльшчыны, выхадцаў са шматдзетных сем’яў, наведаюць галоўную ёлку краіны.  Мерапрыемства пройдзе 27 снежня ў Палацы Рэспублікі. ТЭХНАГЛЯД. Учора адбыліся ўзаемаправеркі з удзелам прадстаўнікоў службы дзяржтэхнагляду, падчас якіх увага звярталася на стан машынна-трактарных паркаў і пастаноўку тэхнікі на захоўванне. ПАРАДАК. На тэрыторыі раёна ўстаноўлены 177 кантэйнераў па раздзельным зборы адходаў, у тым ліку ў Капылі - 99 кантэйнераў,  у сельскай мясцовасці - 78. ПРАФЕСІЯ. У Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы ўведзена завочная форма навучання па прафесіях “сацыяльны работнік”, “швачка 3-га разраду” на базе агульнай сярэдняй адукацыі. А ўчора на базе ўстановы прайшлі ўступныя іспыты на завочнае аддзяленне па спецыяльнасці “Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці па напрамках”. ТЭСЦІРАВАННЕ. З 4 па 8 снежня на базе гімназіі №1 г. Капыля адбудзецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання, у якім прыме ўдзел 341 чалавек. ПАШПАРТ. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №197 ад 19 красавіка 2012 года ў Капыльскім раёне атрымалі і абмянялі пашпарты 2070 чалавек, з якіх 34 - жыхары Капыльшчыны, якім споўнілася 14 гадоў.    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей