Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Перадфiнальны акорд спартакiяды

04.12.2012
На фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбыліся спаборніцтвы па гіравым спорце ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод сельскіх жыхароў і прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. ГэФСік і ўнесці карэктывы ў размеркаванне месцаў у тройцы лідараў. [caption id="attachment_23173" align="aligncenter" width="417" caption="Падніманне гіры выконвае Віталь Ждановіч"][/caption] Сярод сельскіх спартсменаў у вазе да 70 кг з вынікам 55 пад’ёмаў першынстваваў Максім Каваленя з ААТ “Прагрэс 2010”. У сярэдняй вагавой катэгорыі (да 90 кг) перамог Віталь Ждановіч з ААТ “Семежава”, які толькі на адзін пад’ём апярэдзіў “сярэбранага” прызёра спаборніцтваў Сяргея Троцкага з ААТ “Суворава-Агра”. А вось яго калега па камандзе Мікалай Галуза стаў лідарам у групе спартсменаў у вазе звыш 90 кг, выканаўшы 81 пад’ём. У агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: I месца — у гіравікоў ААТ “Суворава-Агра”, II — ААТ “Семежава”, III — ААТ “Прагрэс 2010”. Такім чынам, пасля васьмі відаў спартакіяды лідарам становіцца каманда ААТ “Суворава-Агра”, у якой на рахунку 178 ачкоў. Усяго тры ачкі саступае ім нядаўні лідар ААТ “Прагрэс 2010”. На трэцім месцы ідзе ААТ “Мажа-Агра” (153). Трэба адзначыць, што лёс трэцяга месца таксама яшчэ канчаткова не вырашаны, паколькі каманда ААТ “Семежава”, якая знаходзіцца на чацвёртым месцы, прайграе толькі пяць ачкоў. [caption id="attachment_23174" align="aligncenter" width="443" caption="Пераможцы агульнакаманднага заліку Сяргей і Аляксей Дземчукі (РАНС), Сяргей Троцкі і Мікалай Галуза (ААТ “Суворава-Агра”)"][/caption] Сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада спартсмены выступалі толькі ў дзвюх вагавых катэгорыях — да 90 і звыш 90 кг. У першай групе перамогу святкаваў Віталь Ластачкін з Капыльскай ЖКГ. На яго рахунку — 90 пад’ёмаў. Дарэчы, тут розніца паміж першым і другім месцам, якое дасталося Аляксею Дземчуку з Капыльскага РАНС, склала ўсяго 2 пад’ёмы. У групе звыш 90 кг і ўвогуле абсалютным лідарам спаборніцтва стаў яго родны брат Сяргей Дзямчук з Капыльскага РАНС з вынікам 100 пад’ёмаў (!). [caption id="attachment_23175" align="aligncenter" width="443" caption="Узнагароду атрымлівае Віталь Ластачкін. "][/caption] Выступленне братоў Дзямчук прынесла перамогу камандзе РАНС і ў агульнакамандным заліку. На другім месцы апынулася Капыльская ЖКГ, і на трэцім — каманда райвыканкама. Што датычыцца размеркавання месцаў перад заключным відам спартакіяды, то сітуацыя склалася наступным чынам: яўным лідарам застаецца каманда ЖКГ (202 ачкі), услед за імі ідзе дружына райвыканкама (182), і трэці радок выніковай табліцы займае масласырзавод (130). Магчыма, што ў тройках лідараў не адбудзецца змен і пасля дзявятага віду спорту — настольнага тэніса. Усе кропкі над “і” расставяць аматары спорту сельскай і гарадской спартакіяды 8-9 снежня. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей