Яшчэ ў 2009 годзе тут быў уведзены ў эксплуатацыю малочнатаварны комплекс на 700 галоў з найноўшым на той час даільным абсталяваннем, пабудаваны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 332 ад 13 чэрвеня 2008 года “Аб будаўніцтве малочнатаварных фермаў”. Але час патрабуе ўсё новых і новых укладанняў у мадэрнізацыю вытворчасцей, таму практычна кожны год у гаспадарцы вядуцца будаўнічыя і рамонтныя работы.
[caption id="attachment_23143" align="aligncenter" width="443" caption="Аператар Валянціна Дубовік"]

[/caption]
Вось і сёлета на малочнатаварнай ферме “Садкі” разгарнулася будоўля, а дакладней сказаць, яна ўжо падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння, паколькі праз два-тры тыдні аб’ект будзе здадзены. Як расказаў Руслан Андрыянец, намеснік дырэктара ААТ “Старыца-Агра” па жывёлагадоўлі, раней тут была старая тыпавая ферма на 130 галоў з яшчэ савецкай даільнай устаноўкай АДС, стаяў халадзільнік адкрытага тыпу. Вядома ж, пра высокую прадукцыйнасць кароў і якасць малака, належныя ўмовы ўтрымання жывёлы і работы людзей гаварыць не прыходзілася. Таму было прынята рашэнне кардынальна перабудаваць памяшканне (ад яго засталіся толькі сцены і франтоны), паставіць новае сучаснае даільнае і халадзільнае абсталяванне. Сёння тут заканчваюцца мантажна-наладачныя работы, якія вядуць прадстаўнікі фірмы-пастаўшчыка ТДА “Крэола”. У памяшканні будзе ўстаноўлена падвясная монарэльса фірмы “ДэЛаваль”, якая дазволіць значна павысіць прадукцыйнасць працы аператара і знізіць фізічныя нагрузкі, тым самым бу-дзе забяспечвацца тэхналогія вытворчасці высакаякаснага малака, паляпшэнне здароўя жывёлы, знізяцца затраты. На ферме ўжо ўстаноўлены сучасны халадзільнік закрытага тыпу на 5 тон, водана-гравальны кацёл, які будзе працаваць на мясцовых відах паліва і забяспечваць як гарачай вадой, так і цяплом. Для жывёлаводаў прадугледжаны раздзявалка і душавая, будуць абсталяваны прасторныя кабінеты для работы асемянатара і загадчыка фермы.
[caption id="attachment_23144" align="aligncenter" width="443" caption="Аператар Алена Гушчэня - лідар у раёне"]

[/caption]
Акрамя наладчыкаў абсталявання, на ферме працуе і свая будаўнічая брыгада: трэба і дзверы давесці да ладу, і навес над транспарцёрам для гноевыдалення зрабіць. Увогуле, паводле слоў прараба гаспадаркі Анатоля Вакіна, практычна ўсе будаўнічыя работы вяліся ўласнымі сіламі. І нягледзячы на тое, што фінансавыя затраты, якія выдаткаваны на мадэрнізацыю гэтай фермы, немалыя (прыкладна 3 млрд 400 млн рублёў), у гаспадарцы спадзяюцца на тое, што яны пачнуць хутка акупацца. Ужо ў студзені-лютым, недзе за два месяцы да расцёлаў, сюды паставяць цялушак, каб напачатку вясны атрымаць ад іх малако.
[caption id="attachment_23145" align="aligncenter" width="443" caption="Заканчваюцца работы на МТФ “садкі”"]

[/caption]
Але гэта ў перспектыве. Зараз жа, паводле слоў дырэктара сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Рудакоўскага, у параўнанні з леташнім лістападам атрымана малака на 116%, на 108% вырасла вытворчасць мяса — толькі на комплексе “Чарнічнае” атрымліваюць сярэднясутачныя прывагі больш за 1 кг, а па гаспадарцы — 901 г. Плануецца, што надой ад адной каровы складзе больш за 5800 кг. Дарэчы, у аператара машыннага даення МТФ “Андросаўшчына” Алены Гушчэні — лідара раённага спаборніцтва — ён ужо перавысіў васьмітысячны паказчык.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии