Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Прэмiя Саюзнай дзяржавы

28.11.2012
23 лістапада ў г. Нясвіжы – культурнай сталіцы Беларусі 2012 года – адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму: “Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва 2013-2014. Старт кампаніі па вылучэнні твораў на прэмію”. У рамках пасяджэння былі разгледжаны пытанні супрацоўніцтва творчых саюзаў Беларусі і Расіі, ацэнены ўклад дзеячаў культуры ва ўмацаванне адносін братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі, роля творчых аб’яднанняў Беларусі і Расіі ў працэсе вылучэння. За гісторыю свайго існавання прэмія стала сапраўдным крокам прызнання заслуг майстроў культуры ў справе саюзнага будаўніцтва. Высокі прафесійны і грамадскі статус прэміі падкрэслівае той факт, што канчатковае рашэнне аб яе прысуджэнні прымаецца Вышэйшым Дзяржаўным Саветам Саюзнай дзяржавы, а цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў праходзіць на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей