Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Дэпутацкая ноша — быць патрэбным людзям

25.11.2012
Сёння мясцовыя Саветы – гэта той фундамент,  на якім трымаецца дзяржаўная ўлада. Што самае галоўнае ў іх рабоце? Непахісным застаецца правіла: трэба імкнуцца дапамагчы чалавеку. Каб павысіць адказнасць мясцовых органаў улады, ліквідаваць бюракратызм, у рэгіёнах створана дастаткова разгалінаваная сістэма работы з насельніцтвам. Сярод яе формаў – сельскія сходы, штомесячныя адзіныя  дні  інфармавання, прыёмы грамадзян у населеных пунктах і працоўных калектывах, дні дэпутата і г. д. [caption id="attachment_22995" align="aligncenter" width="443" caption="А. Гірко з дырэктарам Пацейкаўскага СДК Т. Вошкат"][/caption] На тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета ў сваіх выбарчых акругах працуюць 12 дэпутатаў. А актыўнымі памочнікамі ў іх дзейнасці з’яўляюцца 12 старэйшынаў вёсак. Дзякуючы такой сістэме ў мясцовы Савет дэпутатаў трапляе разнастайная інфармацыя па жыццёвых праблемах, якая аператыўна вывучаецца і прымаецца аб’ектыўнае рашэнне. — Не магу не выказаць словы ўдзячнасці за работу дэпутату раённага Савета дэпутатаў, дырэктару ААТ “Прагрэс 2010” Валерыю Тароцьку, — адзначае старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Генадзь Лопух. – З’яўляючыся намеснікам старшыні сельскага Савета, дэпутатам мясцовага і раённага Саветаў, ён прымае самы актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва. Гэта і працаўладкаванне, і выдзяленне жылля, і добраўпарадкаванне, і прафілактыка правапарушэнняў, а пастаянны ўдзел у пасяджэннях сельвыканкама і сесій характарызуе яго як дысцыплінаванага і адказнага дэпутата. А будаўніцтва па яго ініцыятыве парку адпачынку ў цэнтры аг. Пацейкі – варта многага. Яго ўзвядзеннем займаліся беспрацоўныя па дагаворы найму за кошт эканоміі сродкаў ААТ “Прагрэс 2010”. На дадзены момант работы выкананы на 85% і затрачана каля 150 млн руб. Засталося закончыць футбольны стадыён і валейбольную пляцоўку. Са станоўчага боку старшыня сельвыканкама адзначыў работу і іншых дэпутатаў. У прыватнасці, дырэктара ААТ “Душава” Мікалая Байраша, які шмат увагі надае навядзенню парадку на зямлі, а асабліва ліквідацыі пустуючых участкаў і няўдобіц. Дэпутат Пацейкаўскай выбарчай акругі №8, дырэктар Пацейкаўскай СШ Уладзімір Лукашэвіч сумесна з актывам навучальнай установы аказвае вялікую дапамогу сельсавету па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы і на замацаваных мемарыяльных комплексах у Жавалках, Пацейках і Душаве. Праяўляе актыўнасць і дэпутат Пацейкаўскай выбарчай акругі №10, загадчыца мясцовага дзіцячага сада Алена Гірко. Яна – нястомны арганізатар суботнікаў, акрамя таго, з’яўляецца старшынёй пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”. [caption id="attachment_22996" align="aligncenter" width="443" caption="Дэпутаты У. Лукашэвіч, Г. Лопух, В. Тароцька"][/caption] Устанавілі цеснае ўзаемадзеянне са старэйшынамі вёсак. Штодзень з імі падтрымліваецца сувязь па тэлефоне, штомесяц яны прымаюць удзел у пасяджэннях сельвыканкама і штоквартальна – у  сесіях Савета. Старэйшыны аказваюць даволі адчувальную і ў асноўным папераджальную дапамогу ў своечасовым вырашэнні практычна ўсіх праблем, якія патрабуюць неабходнага ўплыву з боку органаў мясцовай улады. У першую чаргу гэта падтрыманне парадку, добраўпарадкаванне вуліц і населеных пунктаў, узорнае ўтрыманне прыдамавых тэрыторый. Яны прымаюць удзел у падворных абходах, удакладняюць даныя для вядзення пагаспадарчых кніг, вядуць улік асабістых падсобных гаспадарак. Прымаюць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні сходаў грамадзян, даводзяць неабходную інфармацыю да ведама насельніцтва і адначасова паведамляюць аб найбольш значных зваротах у сельскі Савет. — Не ўсю работу дэпутацкага корпуса можна вымераць лічбамі, — падкрэслівае Генадзь Лопух. — Значна больш мы цэнім у людзях такія якасці, як сацыяльная адказнасць, грамадзянская пазіцыя і актыўнасць. А ацэнкай работы дэпутатаў стануць прызнанне і ўдзячнасць жыхароў, іх надзея на лепшае, упэўненасць у заўтрашнім дні. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей