Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

“Творчасць маладых талентаў”

25.11.2012
У рамках раённага свята майстроў “Прыгажосць роднага краю” пройдзе агляд-выстава народнай творчасці сярод моладзі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый пад назвай “Творчасць маладых талентаў”. Яго арганізатарамі выступяць аддзелы культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама, раённы Цэнтр традыцыйнай культуры, райкам ГА “БРСМ”, якія ставяць задачу прапагандаваць традыцыйныя і сучасныя віды народнай творчасці і промыслаў, выявіць новыя віды народнай творчасці, арганізаваць паказ мастацкага ўзроўню і майстэрства маладых умельцаў і абмен вопытам падчас правядзення мерапрыемства. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў, якія займаюцца тым ці іншым відам творчасці. На выставу могуць быць прапанаваны тры і больш відаў работ ад кожнага ўдзельніка, а таксама калектыўныя творы. Гэта могуць быць вырабы з дрэва (драўляныя цацкі, пано, скульптуры, рэзаныя бытавыя рэчы і г. д.), з саломы (інкрустацыя, пляценне, аплікацыя), з гліны і цеста (скульптура, пано), са скуры, выцінанкі, арыгамі, фларыстыка, квілінг, дэкупаж, вязаныя пруткамі і кручком вырабы, творы жывапісу і інш. Галоўнае, каб гэта былі работы па тых відах народнай творчасці, якія здаўна бытуюць, практычна забытыя, але адроджаныя сёння на новым узроўні, а таксама сучасныя мастацкія творы з паказам майстар-класу. Тэхніка і тэматыка, памеры работ не абмяжоўваюцца. Кампетэнтным журы будуць ацэньвацца лепшая калекцыя хатніх работ, аўтарская работа, арыгінальнасць выкарыстання матэрыялу, тэхналагічныя прыёмы аддзелкі, творчы падыход, пераемнасць мясцовых традыцый. Пераможцаў адзначаць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Маргарыта САКОВІЧ      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей