На прыём да начальніка ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Інэсы Масло, які яна правяла ў Капыльскім райвыканкаме, звярнуліся тры чалавекі.
[caption id="attachment_22975" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас прыёму."]
[/caption]
У прыватнасці, жыхарка г. Капыля цікавілася, як набыць лекі для хворага мужа. Жанчыне была дадзена неабходная кансультацыя.
Жыхарка в. Русакі звярнулася па праблеме сына-інваліда І групы. Па дадзеным факце запланавана дадатковае абследаванне спецыялістамі на даму, а таксама хворы будзе пастаўлены на чаргу ў абласны рэабілітацыйны цэнтр, які адкрыецца ў пачатку 2013 года.
Падчас прыёму ўзнімаліся не толькі праблемы, але і выказваліся падзякі. Так, капылянка, ветэран медыцынскай службы Галіна Раеўская падзякавала спецыялістам Капыльскай ЦРБ за цёплыя адносіны і разуменне пры кожным звароце ў бальніцу.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии