
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд чарговую сустрэчу правяла ва УАЗ “Капыльская цэнтральная раённая бальніца”.
Выезд адбыўся сумесна з правядзеннем адзінага дня інфармавання насельніцтва, у рамках якога загадчыца інфекцыйнага аддзялення ЦРБ Валянціна Козел пазнаёміла з сітуацыяй у вобласці і раёне па ВІЧ/СНІДу. Пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Капыльшчыны, выкананне асноўных прагнозных паказчыкаў за 2012 год гаварыла ў сваім выступленні старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд. Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні членам ІПГ. У прыватнасці, медыкаў вельмі цікавілі праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Быў падчас сустрэчы і вельмі прыемны момант – трынаццаць медыцынскіх работнікаў на чале з галоўным урачом Андрэем Каралько ў гэты дзень сталі членамі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Старшыня арганізацыі Марыя Сандрозд у прысутнасці членаў прэзідыума Алы Раеўскай і Наталлі Гарбацэвіч уручыла членскія білеты, а таксама расказала аб дзейнасці “Белай Русі” ў раёне, пра яе мэты і задачы. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Комментарии