Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

“І мову Коласа, Купалы…”

21.11.2012
У нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў пачатковых класах. Да гэтай падзеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні 1-4 класаў. Дэвізам тыдня сталі словы Алеся Ставера: Шануйце дзіва на планеце – Святую нашу Беларусь. І мову Коласа, Купалы Вы беражыце з роду ў род. На адкрыцці тыдня вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове, прыгожай, мілагучнай, яскравай, звонкай. У гэты ж дзень класны кіраўнік 2 класа І. У. Хмялеўская правяла гульню-падарожжа “Беларуская мова – сродак зносін”. Вучні адгадвалі загадкі аб роднай мове, знаходзілі адрозненні ў вымаўленні скарагаворак на рускай і беларускай мовах, чыталі прыказкі і прымаўкі. Дэвіз другога дня – “Прыгажосць роднай зямлі ў фарбах”. Да яго ўсе пачатковыя класы падрыхтавалі выставу малюнкаў “Вобразы мілыя роднага краю”, выставу “Беларускія матывы”, дзе можна было пабачыць тканыя вырабы, прыгожыя рэчы з дрэва і гліны, фотавыставу “Беларускія краявіды”. А затым быў “Дзень беларускай мовы”. Настаўнікі-пачаткоўцы правялі цікавыя мерапрыемствы: “Віктарыну знаўцаў беларускай мовы”, турнір “Па краіне гукаў і літар”, “Беларускі народны этыкет”. А завяршыўся тыдзень экскурсіяй у музей этнаграфіі і побыту ў в. Вялешына. Яна запомнілася вучням сваёй самабытнасцю і выклікала цікавасць да беларускай даўніны, да беларускай культуры. Падвялі вынікі тыдня на ўрачыстай лінейцы, дзе былі ўручаны граматы і іншыя ўзнагароды. Галіна ЛЕМЕШАВА, член гуртка “Роднае слова” ДУА “Старыцкая СШ”  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей