Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Малако пачынаецца з… будоўлі

18.11.2012
У гэтым упэўнены дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Ціміразеўскі” Аляксандр Аляксандравіч Турбан. [caption id="attachment_22795" align="aligncenter" width="443" caption="Загадчыца МТК “Быстрыца” Л. Гардзей (трэцяя злева) з даяркамі С. Макарэня, А. Ленкавец, Т. Панцэвіч, В. Патранчук, А. Чумаковай"][/caption] Менавіта ў гэтай гаспадарцы яшчэ ў снежні мінулага года была ўведзена ў строй першая чарга малочнатаварнага комплексу “Быстрыца” з двума новымі кароўнікамі і даільнай залай. У хуткім часе тут на поўную сілу запрацуе яшчэ адзін малочна-даільны блок і будуць зда-дзены два жывёлагадоўчыя памяшканні (на дзень нашага наведвання сельгаспрадпрыемства вяліся апошнія работы). Сёння ААТ “Ціміразеўскі” – у ліку лідараў па вытворчасці малака ў раёне. Ад адной каровы ў гаспадарцы ў сярэднім атрымліваюць па 14 кг малака (лічбы прыведзены па стане на 5 лістапада). Аднак МТК “Быстрыца”, паводле слоў загадчыцы комплексу Людмілы Гардзей, можа пахваліцца яшчэ больш высокімі рэзультатамі — 19,9 кг, а асобныя каровы даюць і па 28-30 кг. [caption id="attachment_22796" align="aligncenter" width="437" caption="Старшы лабарант Людміла Выскварка"][/caption] “Для таго, каб мець высокія рэзультаты, а, адпаведна, і добрыя грошы ад рэалізацыі прадукцыі, — упэўнены Аляксандр Турбан, — трэба ствараць добрыя ўмовы як для ўтрымання жывёлы, так і для працы жывёлаводаў. Таму даручэнне кіраўніка дзяржавы да канца бягучага года на кожным сельгаспрадпрыемстве пабудаваць малочнатаварную ферму з даільнай залай мы прынялі як належнае. Было зразумела, што гэта дасць новы штуршок для развіцця жывёлагадоўчай галіны, фактычна падыме яе на новую вытворчую ступень, дазволіць не толькі павялічыць аб’ёмы прадукцыі, але значна павысіць яе сыравінныя якасныя паказчыкі. А гэта дадатковыя грошы ад перапрацоўшчыка малака”. [caption id="attachment_22797" align="aligncenter" width="443" caption="Новая даільная зала на МТК “Быстрыца”"][/caption] Калі зноў звярнуцца да МТК “Быстрыца”, можна адзначыць, што тут апошнім часам малако паступае на Капыльскі філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” пераважна класам “экстра” і вышэйшым гатункам. Як адзначае старшы лабарант гаспадаркі Людміла Выскварка, у гэтым вялікая заслуга і саміх даярак, якія імкнуцца дакладна выконваць патрабаванні тэхналогіі, захоўваць чысціню і парадак. А гэта пры сённяшніх умовах працы нескладана. У памяшканнях комплексу цёпла, пастаянна ёсць гарачая вада. Нават тая акалічнасць, што да ўводу ў дзеянне другой даільнай залы аператарам машыннага даення (а іх на комплексе пяць) даводзіцца абслугоўваць 580 галоў, ніяк не адбіваецца на якасці іх работы. Калі ж запрацуе другая чарга комплексу, колькасць кароў павялічыцца да 900 галоў, і гэта ўжо будуць іншыя рэзультаты. Акрамя таго, у гаспадарцы вельмі ўважліва адносяцца да даення хворых кароў, малако ад якіх ні ў якім разе не змешваецца з астатнім. [caption id="attachment_22798" align="aligncenter" width="443" caption="Заканчваюцца будаўнічыя работы на другой чарзе МТК “Быстрыца”"][/caption] Каровы, а дакладней сказаць — першацёлкі, бо менавіта з іх складаецца дойны статак на комплексе, утрымліваюцца бяспрывязна, маюць магчымасць для прагулак на свежым паветры. Іх рацыён збалансаваны і складаецца на кожныя дзесяць дзён. Корміцца жывёла кормасумясямі, якія змешваюцца кормараздатчыкамі і раздаюцца механізаваным спосабам. У склад кормасумясі ўваходзіць сянаж, кукурузны сілас, жом, канцэнтраты, бульба, атрымлівае жывёла таксама патаку, сена і салому. Рацыён кожнай групы кароў складаецца ў залежнасці ад іх фізіялагічнага стану. Такой жа тэхналогіі кармлення прытрымліваюцца і на іншых малочнатаварных фермах гаспадаркі. З уводам у строй другой чаргі МТК “Быстрыца”, будаўнічыя работы ў гаспадарцы не закончацца. Паралельна ідзе рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў на МТФ “Бучаціна”, дзе будзе ўтрымлівацца маладняк буйной рагатай жывёлы. Там ужо практычна заменены дах, вядуцца аддзелачныя работы. На наступны год такая ж рэканструкцыя чакае яшчэ адно памяшканне. Акрамя таго, паводле слоў дырэктара сельгаспрадпрыемства Аляксандра Турбана, у хуткім часе распачнуцца работы па ўзвядзенні малочна-даільнага блока на МТФ “Мацкевічы”. У гаспадарцы ўпэўнены, што ні ў якім разе нельга спыняцца на месцы, бо толькі пастаянны рух наперад можа прынесці важкія рэзультаты. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей