Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Стаўка - на бульбу

17.11.2012
ААТ «Старыца-Агра» — сельгаспрадпрыемства, добра вядомае ў нашай рэспубліцы сваім бульбаводствам. Нездарма сёлета яно прызнана лепшым у гэтай галіне сярод гаспадарак Мінскай вобласці. Вырошчваннем названай культуры ў “Старыцы-Агра” займаюцца традыцыйна. І робяць на бульбу вялікую стаўку. Так, сёлета з 300 га атрымалі звыш 11 тыс. тон прадукцыі пры сярэдняй ураджайнасці 372 ц/га. Як разлічвае кіраўнік сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі, рэнтабельнасць павінна скласці каля 50%. Нават нягледзячы на не заўсёды спрыяльныя кліматычныя ўмовы, бульбай займацца выгадна, сцвяр-джае Уладзімір Анатольевіч. Сёлета ў “Старыцы-Агра” закладзена звыш 5 тыс. тон бульбы на захоўванне. Для гэтага ёсць пяць спецыяльных сховішчаў, абсталяваных па ўсіх патрабаваннях. Напрыклад, летась і ў гэтым годзе правялі рэканструкцыю дзвюх былых свінафермаў, уцяплілі, устанавілі сістэмы вентыляцыі. Гаспадаркай ужо таксама рэалізавана больш чым 5 тыс. тон клубняў: частка – у Санкт-Пецярбург, частка – праз уласны магазін на разнастайных кірмашах. Ёсць і свае пункты ў г. Мінску. Астатняя пастаўлена на крухмальныя заводы. На дадзены момант у сельгасарганізацыі вядзецца дапрацоўка бульбы, г. зн. фасоўка ў сеткі і пераборка ў кантэйнеры для наступнай рэалізацыі яе як харчовай, так і насеннага матэрыялу. Вядома, што ААТ “Старыца-Агра” – гаспадарка па вытворчасці элітнасення бульбы. Для гэтага тут займаюцца размнажэннем культуры. Дарэчы, не толькі беларускіх, але і замежных гатункаў. — Увесь працэс бульбаводства ў нас арганізаваны на высокім узроўні, — адзначае Уладзімір Рудакоўскі. – Створана спецыяльнае звяно, загадзя падбіраем плошчы для пасадкі. На саджалках і ўборачных камбайнах працуюць вопытныя механізатары – Віктар Дарашэвіч (звеннявы) і Анатоль Вярэль. Працэс вырошчвання адсочваюць галоўны аграном Аляксандр Логіш і аграном-хімік Уладзімір Патоцкі. Адказнымі за захоўванне з’яўляюцца Лідзія Дарашэвіч і Аляксандр Бабура, які вядзе навуковае суправаджэнне. За сховішчам у Русаках замацаваны Надзея Стафіеўская і Уладзімір Патоцкі. Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей