Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Шах і мат

15.11.2012
Працягваецца круглагадовая спартакіяда калектываў фізічнай культуры раёна. Чарговы від — шахматы — адбыўся 3 лістапада. Сярод сельгаспрадпрыемстваў мацнейшай аказалася каманда РСУП “С “Прамень”, якая не страціла ніводнага ачка падчас турніру. Другое месца занялі шахматысты ААТ “Прагрэс 2010”, а трэцяе — ААТ “Суворава-Агра”. Сярод гарадскіх арганізацый не было роўнай ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”. Каманда цэнтральнай раённай бальніцы заняла другую прыступку п’едэстала гонару. Тройку лідараў замкнулі супрацоўнікі райвыканкама. Нагадаем, што гонар кожнай арганізацыі адстойвалі тры  аматары спорту (два мужчыны і адна жанчына). Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей