Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Сакрэты рамяства

24.11.2012
У раённым Цэнтры ткацтва ў аг. Семежава адбылося пасвячэнне ў рамяство хлопчыкаў і дзяўчынак, якія захапіліся ткацтвам. [caption id="attachment_22956" align="aligncenter" width="443" caption="Народны майстар Беларусі В. М. Кіеня з юнымі ткачамі"][/caption] Як вядома, у 2010 годзе, у рамках сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы ААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”, на базе Цэнтра ткацтва пачала працаваць “Школа ткачоў”. Паспяхова прайшла апрабацыю работа школы: для жадаючых праходзяць майстар-класы “Тканыя вырабы сваімі рукамі”, праводзяцца заняткі, дзе дзеці і дарослыя знаёмяцца з прынцыпам работы ткацкага станка, даведваюцца аб тэхніках ручнога ткацтва. Авалодаць сакрэтамі старадаўняга рамяства няпроста: толькі пасля некалькіх гадоў уседлівай, карпатлівай працы чалавек набывае пэўныя навыкі. Сёння мы можам ужо гаварыць пра тое, што работа “Школы ткачоў” дае свае вынікі. На святах і конкурсах рознага ўзроўню яе навучэнцы  паказваюць добрыя рэзультаты: яны адзначаюцца граматамі і дыпломамі розных ступеняў. Пасвячэнне ў рамяство – гэта своеасаблівы экзамен, які павінен прайсці кожны пачынаючы майстар. Па традыцыі навучэнцы дэманстравалі  навыкі ткацтва, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, звязаных з гэтым відам народнай творчасці. Пасля складаных іспытаў, якія вытрымаў кожны вучань, народны майстар Беларусі Валянціна Міхайлаўна Кіеня зачытала наказ сваім выхаванцам, падзякавала за шчырую працу ў асваенні мастацтва ткацтва і вышыўкі і ўручыла памятныя сувеніры. Гэтага гонару былі ўдастоены Кацярына Бубніковіч, Валерыя Козел, Аляксандра Лагута, Аляксей Бірук. Прыемна адзначыць, што не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі вызначаюцца сваім стараннем у асваенні ткацкага рамяства. Са словамі віншавання ў адрас юных ткачоў звярнуліся дырэктар Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Шаура, настаўнік Семежаўскай СШ Уладзімір Выскварка, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Семежава” Уладзімір Лянько. Яны пажадалі навучэнцам старанна авалодваць сакрэтамі старадаўняга рамяства, каб кожны выраб станавіўся сапраўдным творам мастацтва, сведчаннем народнага таленту. Для ўсіх прысутных гучалі і музычныя падарункі ў выкананні Міхаіла Брагіна, Алены Казакевіч, Валерыі Козел, Аляксандры Лагуты. Таксама былі арганізаваны выставы тканых вырабаў  майстроў Семежава “Любі справу – майстрам будзеш” і навучэнцаў “Школы ткачоў” – “Гэта зрабілі мы самі сваімі рукамі”, а мясцовая бібліятэка прапанавала да ўвагі гасцей мерапрыемства выставу кніг пра ткацтва. Сёння – іншы лад, іншы час і рытм жыцця. Ужо даўно няма патрэбы ў самаробных рэчах. Але, як і шмат гадоў таму, у нас ткуць прыгожыя дываны, абрусы, рушнікі, посцілкі, сурвэткі. Плён гэтай карпатлівай працы відаць ва ўсім, і, перш за ўсё, у новых творах дзяцей. Таццяна ВОЛКАВА, дырэктар раённага цэнтра ткацтва Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей