90-гадовы юбілей адзначыў заслужаны член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Гурскі.

Васіль Рыгоравіч – аўтар 26 кніг і паэтычных зборнікаў. Галоўная тэма яго творчасці – апавяданні пра людзей, якія праявілі мужнасць у барацьбе супраць фашыстаў. Гэтаму прысвечаны яго шырокавядомыя кнігі «Ля вытокаў Нёмана», «Хмары над Міншчынай», «Пушчы і дубровы славай шумяць» і іншыя.
Васіль Гурскі нарадзіўся на Уздзеншчыне, закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага, амаль усё жыццё настаўнічаў. У час вайны два гады быў у партызанах і год у Чырвонай Арміі, вызваляў Венгрыю. Узнагароджаны двума ордэнамі і медалямі.
Васіль Рыгоравіч актыўна супрацоўнічае з рэдакцыяй раённай газеты «Чырвоная зорка» Уздзенскага раёна, а таксама яго матэрыялы, урыўкі з апавяданняў часта друкаваліся на старонках капыльскай раённай газеты «Слава працы».
Калектыў рэдакцыі газеты «Слава працы» шчыра віншуе Васіля Рыгоравіча з юбілеем. Жадаем нашаму пазаштатнаму аўтару моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму, творчых здабыткаў.
Комментарии