Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 33)

14.11.2012
СВЯТА. Урачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, адбудзецца 16 лістапада ў раённым Цэнтры культуры, а назаўтра дэлегацыя Капыль-шчыны на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем накіруецца ў г. Маладзечна, дзе будуць ушанаваны перадавікі сельгасвытворчасці Мінскай вобласці. ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ. У правядзенні Дзён жывёлавода, якія адбыліся 8—9 лістапада, прынялі ўдзел адказныя ад райвыканкама, замацаваныя за кожнай гаспадаркай раёна, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў. ЗЯБЛІВА. Пад яравую сяўбу будучага года заарана  26 963 га, што складае 79% да запланаванага. ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ. Першачарговымі задачамі для мясцовай улады застаюцца прыбіранне смецця, ліквідацыя стыхійных звалак, добраўпарадкаванне могілак, інвентарызацыя прысядзібных участкаў. Праводзіцца рассылка паведамленняў нашчадкам пустуючых домаўладанняў. АДУКАЦЫЯ. Ва ўстановах адукацыі падчас восеньскіх канікул было арганізавана 10 лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх змаглі адпачыць 245 хлопчыкаў і дзяўчынак. ВІЗІТ. Дэлегацыя Рэспублікі Таджыкістан  наведала УА “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” з мэтай вывучэння вопыту работы па прафарыентацыі ў нашай краіне. СМІ. Журналісты «Народнай газеты» пабывалі ў гімназіі №1 г. Капыля, дзе цікавіліся творчай работай Юліі Мяцельскай і Агнэсы Ткачэнка - удзельніц  Міжнароднага форуму «Вучоныя будучыні» ў г. Маскве.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей