Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Напiшы мне пiсьмо (CMigrator copy 2)

13.11.2012
“На жаль, мінулі тыя часы, калі мы з задавальненнем атрымлівалі лісты ад сваякоў і знаёмых і з такім жа задавальненнем адказвалі на іх. А вось калі ўзніклі першыя паштоўкі?tc "“На жаль, мінулі тыя часы, калі мы з задавальненнем атрымлівалі лісты ад сваякоў і знаёмых і з такім жа задавальненнем адказвалі на іх. А вось калі ўзніклі першыя паштоўкі?" Вольга, аг. Семежава” З’яўленнем на свет паштоўкi мы, хутчэй за ўсё, абавязаны нейкаму няўважлiваму дзiваку, якi забыўся набыць канверт да сваёй фатаграфii, але, паколькi паслуга па перасылцы карэспандэнцыi была аплачана маркай, фатаграфiя да свайго адрасата ўсё ж такi дайшла. І  датай нараджэння паштоўкi лiчыцца 1 кастрычнiка 1860 года, а месцам нараджэння — Вена. У Беларусi выданнем паштовак напрыканцы 19 стагоддзя займалiся ўладальнiкi кнiжных магазiнаў, магазiнаў пiсьмовых тавараў, нават тытунёвых i галантарэйных магазiнаў, бо паштоўкi прыносiлi iх гаспадарам iстотны дадатковы даход, а таксама фотаатэлье, друкарнi i лiтаграфii. Старыя паштоўкi, якiя друкавалiся з фотаздымкаў, захавалi для нашчадкаў вiды многiх беларускiх гарадоў. На паштоўках можна ўбачыць першыя аўтамабiлi i трамваi, першы рачны параход з коламi ля борта, маленькi паравоз… Тыражы паштовак у тыя часы былi значна меншымi, а iх кошт — намнога вышэйшым, чым зараз. Канстанцін КАРНЯЛЮК, краязнаўца, г. Віцебск    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей