Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Каб бяспечнымі сталі дарогі

06.11.2012
Першыя снегапады прымусілі раённыя службы, на якіх цалкам ляжыць бяспечны рух па вуліцах горада і раёна, праверыць спраўнасць  снегаўборачнай  тэхнікі,  яе  гатоўнасць да зімовага сезона. Ужо сёння ў ДРБУ №124 гатовы выйсці на барацьбу са снежнымі заносамі 17 адзінак тэхнікі, з іх 5 МАЗаў, 6 трактароў, 3 грэйдары і 3 пагрузчыкі. Да таго ж, для пасыпання дарог нарыхтавана каля 3800 т пясчана-солевай сумесі пры плане 3985 т.  Як паказвае практыка, гэтай колькасці дастаткова для ўпэўненага ўваходу ў снежны перыяд. У жыллёва-камунальнай гаспадарцы таксама запэўнілі, што гатовы поўнасцю забяспечыць бесперабойны рух транспарту па вуліцах горада (працягласць — 41,9 км) і сельскіх населеных пунктаў (95,3 км). Для гэтага ў наяўнасці маецца 6 адзінак снегаўборачнай тэхнікі і 200 тон пясчана-солевай сумесі (неабходны аб’ём на адзін месяц). Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей