У мінулую суботу ў другой гарадской адзінаццацігодцы адбыліся спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. У чарговым відзе праграмы круглагадовай спартакіяды прынялі ўдзел 15 каманд.
Сярод сельскіх стралкоў самымі трапнымі былі прадстаўнікі ААТ “Семежава”, якія занялі першае месца. На другім апынулася каманда ААТ “Скабін”. Трэцяе месца засталося за ААТ “Мажа-Агра”.
У каманд арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада мацнейшай стала дружына райвыканкама. Другую прыступку п’едэстала гонару заняла каманда масласырзавода, а замкнулі тройку лідараў стралкі камунальнай службы.
Сёння стартуе наступны этап спартакіяды, дзе будуць вызначаны лепшыя шахматысты.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии