- Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў раёне скошаны і абмалочаны на 17 238 га. Убрана 43,5% запланаванай плошчы. Найбольш актыўна вядуцца работы ў ф-ле “Лакнея”, дзе ўбрана 77,6% агульнай плошчы, ААТ “Старыца-Агра” – 69%, СВК “Скабін” – 65,9%, СГФ “Грозава” — 58,1 %, ВСК “Семежава” — 62,4 %. Больш за палову ўбраных плошчаў на рахунку КСУП “С “Лясное” — 54,9 %, ЗАТ “Жыліхава” — 51,3 %. Прырост за апошні дзень па раёне склаў 5,7%.
- Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па раёне складае 35,5 ц/га. Вышэйшая ўраджайнасць зафіксавана ў ААТ “Капыльскае” – 50 ц/га , СВК “Ванелевічы – 48,3 ц/га. Звыш 40 ц/га на рахунку хлебаробаў ААТ “Старыца-Агра”, ЗАТ “Жыліхава”, СВК “Скабін”, ВСК “Семежава”.
- У гаспадарках намалочана 61 196 т збажыны, за апошні дзень – 8017 т.
- Салома ўбрана на 10 598 га, у тым ліку запрасавана на 4833 га, здроблена – на 5765 га.
Комментарии