Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Снежныя сюрпрызы для капусты

05.11.2012
Кастрычніцкія маразы і снегапады сталі сюрпрызам для аграрнага сектара нашага раёна, асабліва тых гаспадарак, якія займаюцца агародніцтвам. Тым не менш, работы па ўборцы вырашчанага ўраджаю працягваюцца. На палях КСУП “Доктаравічы” працуюць як рабочыя сельгаспрадпрыемства, так і спецыялісты ўстаноў сацыяльнай сферы, якія знаходзяцца на тэрыторыі гаспадаркі. З аўторка да іх далучыліся таксама работнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада, якія ў час наведвання сельгаспрадпрыемства вялі ўборку капусты на 20-гектарным капустным палетку за в. Доктаравічы ў напрамку аг. Ванелевічы. “Ураджайнасць цяпер тут складае каля 300 ц/га. Убіраюцца пакуль не самыя лепшыя ўчасткі поля, крыху далей капуста будзе значна лепшай, — патлумачыў аграном гаспадаркі Аляксандр Сасіновіч. — Частку прадукцыі раней рэалізоўвалі ў школы, дзіцячыя сады, прадпрыемствы і арганізацыі раёна, на гарадскіх сельскагаспадарчых кірмашах”. Таксама ў гаспадарцы маецца сховішча, якое дазваляе захоўваць да 700 тон агародніны.  У прыватнасці, капусты будзе закладзена каля 150 т. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей