Тэлеканал “Беларусь-1” рыхтуе да эфіру цыкл пазнавальных тэлепраграм “Усё пуцём!”, прысвечаных цікавым і незвычайным мясцінам і людзям Беларусі. На мінулым тыдні маршрут праграмы прайшоў па тэрыторыі Капыльшчыны. Здымачная група наведала наша так званае прадмесце, Замкавую гару, крынічку, у Семежаве пабывала ў раённым цэнтры ткацтва, паглядзела экспазіцыю музея Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага, а таксама азнаёмілася з аграсядзібай “Аколіца”.
Чакаецца, што праграма выйдзе ў эфір у адну з апошніх субот лістапада.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии