20
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 32)
31.10.2012
ПАД УРАДЖАЙ-2013. У раёне ўзнята зябліва на плошчы 19 983 гектары, што складае 58% да плана. Паспяхова справіліся з даведзеным заданнем у СХФ «Крыніца», ЗАТ «Жыліхава», ф-ле «Лакнея».
ПАЛІВА. Выбарка фондаў паліўных брыкетаў з торфабрыкетных прадпрыемстваў Капыльскім філіялам ДП «Мінаблпаліва» склала 131,8%.
АДУКАЦЫЯ. З 31 кастрычніка бярэ старт другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прыме ўдзел 341 вучань, чые высокія здольнасці ў вывучэнні асобных прадметаў былі вызначаны па вынікаx першага этапа. Каманда Капыльскага раёна для выступлення на трэцім этапе ў студзені 2013 г. будзе складзена з найбольш адораных вучняў.
ПАДВОР’Е. На ўласным падвор’і жыхароў раёна налічваецца 614 кароў. Найбольшая іх колькасць у вяскоўцаў, якія пражываюць на тэрыторыі РСУП «Бабоўня» (66 галоў), КСУП «Доктаравічы» (63 галавы). А вось у ЗАТ «Жыліхава» ўтрымліваецца ўсяго адна карова.
ПАЛЯВАННЕ. З сённяшняй суботы і па апошнюю нядзелю студзеня ў Капыльскім раёне, як і ў цэлым па рэспубліцы, будзе доўжыцца сезон палявання на зайца-беляка і зайца-русака.
ДАІ. Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху адбыўся ў апошнюю пятніцу кастрычніка. Ён прайшоў пад дэвізам «Увага, пешаход!». Супрацоўнікі АДАІ Капыльскага РАУС пабывалі ў працоўных калектывах і навучальных установах і правялі гутаркі.
КАНЦЭРТ. Сцэна раённага Цэнтра культуры ў апошні час усё часцей становіцца месцам выступлення беларускіх артыстаў. У мінулы чацвер капыльскіх гледачоў радаваў сваім майстэрствам знакаміты спявак Аляксей Хлястоў.
Поделиться
Комментарии