Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Вясна спытае строга

29.10.2012
Уздым зябліва дапамагае скараціць тэрміны і павысіць якасць будучай яравой сяўбы. І гэта вядомая ісціна. Да таго ж, вясной не трэба будзе губляць часу на апрацоўку глебы. Таму неабходна зараз выкарыстаць спрыяльныя асеннія ўмовы надвор’я, каб максімальна папрацаваць на зямлі. [caption id="attachment_22410" align="aligncenter" width="443" caption="Н. Кандыбовіч і механізатар В. Грыцкевіч"][/caption] Менавіта гэтага і прытрымліваюцца аграрыі сельгасфіліяла “Крыніца”. Тут на дзень наведвання гаспадаркі (24 кастрычніка) пры плане 600 га было ўзарана 580 га зябліва. Для гэтага задзей- нічаны тры трактары: МТЗ-3022 і два МТЗ-1221 з паўнавяснымі абаротнымі плугамі. Палеткі, якія былі заняты прапашнымі культурамі, зараз апрацоўваюцца дыскамі. На гэтых работах заняты механізатары Віталь Грыцкевіч, Міхаіл Трыгубовіч, Мікалай Тарасевіч і Уладзімір Багдановіч. — Працоўны дзень у нас пачынаецца ў восем гадзін раніцы і доўжыцца да сямі вечара, — адзначае дырэктар СГФ “Крыніца” Аляксандр Кажура. – Штодзень уздымаем прыкладна па 30 га зябліва. Думаю, днямі справімся з заданнем. (Як стала вядома, работы ўжо сапраўды завершаны. – С. К.) [caption id="attachment_22411" align="aligncenter" width="443" caption="У «Душаве» плугі чакаюць работы"][/caption] Акрамя таго, у гаспадарцы заворваюцца пустуючыя ўчасткі ў населеных пунктах, няўдобіцы. Яны будуць засеяны аднагадовымі травамі. Па-першае, гэта культура землекарыстання, а па-другое, дадатковыя кармы для жывёлы. Сумесна з кіраўніцтвам Слабада-Кучынскага сельвыканкама абмеркаваны графік правядзення гэтых работ. Як заўважыў Аляксандр Кажура, поспех у многім залежыць і ад адказнай работы агранамічнай структуры, а менавіта в. а. галоўнага агранома Наталлі Кандыбовіч і начальніка ўчастка Любові Трыгубовіч. Іх добрасумленныя адносіны і гаспадарскі падыход да справы даюць станоўчыя вынікі ў галіне раслінаводства. А вось у ААТ “Душава” назіраецца зусім іншая карціна. Падчас наведвання тут было заарана толькі каля 20% плошчаў пад зябліва – гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у раёне. Неабходна было правесці работы яшчэ на 1100 га. У чым жа прычына такіх марудных тэмпаў? Гэта мы паспрабавалі высветліць у галоўнага агранома гаспадаркі Аляксандра Пілецкага і галоўнага інжынера Аляксандра Васілевіча. Спецыялісты адзначылі, што асноўная прычына хаваецца ў паломцы ўжо няновай тэхнікі. Так, на адным з энерганасычаных трактароў прама на полі зламаўся мост (нават плугі давялося пакінуць), на другім – “паляцела” каробка. На рамонт неабходна каля 150 млн рублёў. У гаспадарцы адшукваюць сродкі, па магчымасці ўстараняюць непаладкі самі ці з дапамогай спецыялістаў адпаведных фірмаў. Адным словам, на- дзеі не губляюць, аднак час прыспешвае… Аляксандр КАЛЯДА, начальнік Капыльскага аддзела УП “Мінаблаграхімізацыя” Сяргей КОЗЕЛ, загадчык аддзела радыё і інфармацыі рэдакцыі газеты “СП” Фота Сяргея КОЗЕЛА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей