Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Моладзь з Цэнтральнага раёна сталіцы наведала Грозаўскую школу-інтернат

24.10.2012
Ва ўстанове адукацыі “Грозаўская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі” адбылося цікавае і вясёлае мерапрыемства. Моладзь з Ва ўстанове адукацыі “Грозаўская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі” адбылося цікавае і вясёлае мерапрыемства. Моладзь з Цэнтральнага раёна г. Мінска прыехала, каб падарыць невялікае свята дзецям, якія маюць патрэбу ў душэўнай цеплыні і падтрымцы. Гэта ўжо стала традыцыяй – наведваць Капыльскі і Старадарожскі раёны з разнапланавай забаўляльнай праграмай. Студэнты розных навучальных устаноў сталіцы арганізавалі для дзяцей гульнёвую праграму ў спартыўнай зале, дзе можна было дакрануцца да вялікага казачнага мядзведзя і парадавацца, гледзячы на фокусніка. Студэнты Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі на сцэне актавай залы прадэманстравалі сваю бліскучую ігру на розных інструментах, а таксама паказалі выразны вакал пад жывы гук электрагітары. Дзеці з задавальненнем прагледзелі цікавы канцэрт, пасля чаго ўручылі гасцям кветкі. Некалькі слоў падзякі за цёплы прыём выказала начальнік аддзела па справах моладзі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Вольга Радзько, якая прыехала разам з актыўнай моладдзю. Начальнік аддзела па справах моладзі Капыльскага райвыканкама Наталля Гарбацэвіч разам і першы сакратар РК ГА ”БРСМ” Аляксей Загорцаў ўручылі гасцям невялікі сувенір. Напрыканцы мерапрыемства сталічная моладзь падарыла дзяцям цацкі, кнігі і розныя канцылярскія прылады. Павел ШЭІН Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей