Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Дапамогу ад “Карытас” атрымалі малазабяспечаныя шматдзетныя сем’і Капыльшчыны

24.10.2012
У тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла дабрачынная акцыя, мэта якой - аказанне дапамогі малазабяспечаным шматдзетным сем’ям і адзінокім людзям. Мерапрыемства было арганізавана супрацоўнікамі ТЦСАН сумесна з таварыствам “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архіепархіі. [caption id="attachment_22367" align="aligncenter" width="443" caption=" Дапамогу ад “Карытас” атрымалі малазабяспечаныя шматдзетныя сем’і Капыльшчыны"][/caption] Дабрачыннае таварыства “Карытас” (у перакладзе з лацінскай – “міласэрная любоў”) пачало сваю дзейнасць у 1992 годзе, калі з’явілася першая ў Беларусі арганізацыя пры касцёле Святога Роха на Залатой Горцы ў г. Мінску. Адзін з асноўных кірункаў яе дзейнасці - дабрачыннасць, супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі ў рашэнні сацыяльных пытанняў. З часам было наладжана супрацоўніцтва з дзяржаўнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці. У зале тэрытарыяльнага цэнтра ў гэты дзень сабраліся сем’і, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей з усіх населеных пунктаў нашага раёна. Дырэктар “Карытас” Мінска-Магілёўскай архіепархіі Аляксандр Фаміных разам з дырэктарам ТЦСАН Святланай Маліноўскай уручылі прысутным прадуктовыя наборы. Такія акцыі сталі пастаяннымі дзякуючы супрацоўніцтву беларускіх  місіянераў з буйным нямецкім дабрачынным фондам “Рэнавабіс”. [caption id="attachment_22368" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі акцыі"][/caption] “Мы будзем працягваць супрацоўніцтва ў розных кірунках. Тут, у тэрытарыяльным цэнтры г. Капыля, узнікла сумесная ідэя адкрыць майстэрню па вытворчасці паперы з другаснай сыравіны для вырабу паштовак, блакнотаў, інш., дзе будуць задзейнічаны інваліды, - расказаў Аляксандр Фаміных. - У планах - арганізацыя навучальных семінараў “Крок наперад”, асноўная мэта якіх - падрыхтоўка інвалідаў да працаўладкавання. У далейшым будзем рэалізоўваць праект “Мой свет у фарбах”, які накіраваны на падтрымку творчасці маладых інвалідаў. Таксама ў мэтах рэалізацыі нашых міні-праектаў плануем паставіць дзве цяпліцы для вырошчвання агародніны”. Акцыя на гэтым у той дзень не скончылася. Пазней такая дапамога была дастаўлена іншым малазабяспечаным сем’ям, адзінокім састарэлым людзям. Увогуле харчовыя наборы атрымалі 370 чалавек. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей