Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Гібкія ўмовы аплаты працы

23.10.2012
Адкрыла семінар першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, якая дала наказ прысутным (галоўным эканамістам (эканамістам) арганізацый і прадпрыемстваў раёна, у тым ліку прыватных) на глыбокае засваенне і прымяненне новаўвядзенняў, акрэсліла канкрэтныя задачы. Як паведаміла начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення сацабароны Святлана Лятчэня, пра рэзультаты маніторынгу прымянення арганізацыямі Мінскай вобласці гібкіх сістэм аплаты працы і іх практычнае выкарыстанне расказалі намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алена Помазава і начальнік упраўлення працы і заработнай платы камітэта Алена Аляшкевіч. Аналіз росту заработнай платы ў раёне за 8 месяцаў 2012 года зрабіла вядучы спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення сацабароны Таццяна Грыбок. На семінары абмеркаваны пытанні росту прадукцыйнасці працы, мерапрыемствы па пераходзе нашага раёна са стабільна нізкага месца ў вобласці на больш высокае па зарплаце, якая павінна быць сапраўды заробленай. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей