Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Хацелася б большага…

22.10.2012

Падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за 9 месяцаў 2012 года. Сітуацыю характарызуе першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь РАКЕВІЧ:

Пагалоўе БРЖ. На 1 кастрычніка ў раёне налічвалася 56 458 галоў буйной рагатай жывёлы – заданне мы не выканалі на 121 галаву. Прырост да ўзроўню 2011 года склаў 2924 галавы. Зніжэнні дапушчаны ў 6 гаспадарках. Самае вялікае ў СГФ “Руднае” – на 162 галавы, у СГФ “Браткава” – на 48, КСУП “С “Лясное” – на 49, СГФ “Крыніца”, ААТ “Семежава” і “Малінава” недаатрымалі па 1-2 галавы.

Пагалоўе кароў. Па гэтым паказчыку раён заданне выканаў – атрымана 20 426 галоў пры неабходных 20 400. Тым не менш, не ўсе гаспадаркі справіліся са сваёй задачай, аднак узровень мінулага года пераўзышлі.

Пагалоўе свіней. Нягледзячы на тое, што заданне перавыканана – атрымана 1778 галоў, у трох гаспадарках дапушчана зніжэнне да ўзроўню мінулага года – у сельгасфіліялах “Руднае”, “Браткава” і “Крыніца”.

Вытворчасць прадукцыі. Жывёлаводы раёна пераўзышлі мінулагодні паказчык на 12%. Надоена малака больш на 10,2%. Толькі адна гаспадарка – ААТ “Скабін” – не выйшла на мінулагодні паказчык. У сярэднім па раёне маем удой ад адной каровы 3537 кг (на 227 кг больш). Самыя лепшыя паказчыкі ў ААТ “Семежава” – 4277 кг (+199 кг), ААТ “Ціміразеўскі” – 4174 кг (+306 кг), КСУП “Грозава-агра” – 4124 кг. Больш за 4000 кг малака надаілі ад адной каровы таксама ў ААТ “Старыца-Агра”, “Піянер-Агра”, “Скабін”. Самы нізкі рэзультат – у СГФ “Крыніца” – 2379 кг, ААТ “Малінава” – 2397 кг, ААТ “Суворава-Агра” – 2909 кг.

Горш справы ішлі ў верасні: калі за 9 месяцаў заданне па вытворчасці малака выканана на 98%, то ў мінулым месяцы – толькі на 97%. Практычна на 1 тону зменшылі валавую вытворчасць малака ў верасні ў ААТ “Прагрэс 2010”, ф-ле “В. Раёўка” –- на 6 тон, КСУП “С “Лясное” – на 21 тону. Усяго за першы месяц восені мы недаатрымалі па 65 кг ад кожнай каровы.

Прывагі БРЖ. Мы маем 111% да аналагічнага перыяду мінулага года, за верасень – толькі 107%. Заданне па вытворчасці ялавічыны выканана на 104% (за верасень – на 103%). Сярэднясутачныя прывагі з пачатку года – 645 г (646 г — за верасень). Лідарам па сярэднясутачных прывагах застаецца ААТ “Старыца-Агра” – 899 г (на комплексе “Чарнічнае” – 1 кг 123 г). Ненамнога адсталі жывёлаводы ААТ “Капыльскае” з рэзультатам – 873 г. Аднак шэраг гаспадарак не мае нават 500 г. Гэта ААТ “Мажа-Агра” – 470 г, КСУП “Грозава-агра” – 498 г, СГФ “Браткава” – 466 г, ААТ “Праснакі” – 450 г, РСУП “Бабоўня” – 498 г. Гэтыя гаспадаркі разглядаліся на пасяджэнні райвыканкама і савеце ўпраўлення райсельгасхарчу, і вінаватыя прыцягнуты да адказнасці.

Свінагадоўля. Прынятая праграма выканана на 110% (за верасень – на 112%). Сярэднясутачныя прывагі за 9 месяцаў склалі 534 г (у верасні – 533 г). Гэта, безумоўна, дзякуючы комплексу ААТ “Капыльскае”, дзе атрыманы рэзультаты, адпаведна, 595 г і 600 г.

Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ


info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей