Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Поспехі юных мастакоў

16.10.2012

Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскай выставы, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы.

У ёй прынялі ўдзел і юныя мастакі, якія займаюцца ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна”.

Як паведаміла дырэктар ЦТДіМ Валянціна Маліноўская, журы адзначыла высокі выканаўчы ўзровень, арыгінальнасць сюжэтаў і пастаянны творчы пошук, якія ўласцівы гэтай ўстанове дадатковай адукацыі. Былі таксама названы імёны пераможцаў і прызёраў спаборніцтва. Сярод іх у намінацыі “Жывапісныя і графічныя работы” Настасся Ляўко, Даніла Саладуха і Аліна Ясючэня, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях. А таксама Кацярына Жук і Сяргей Саладуха, якія апынуліся на другім месцы.

Маргарыта САКОВІЧ


info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей