Гэта сапраўдны падарунак жыхарам аддаленага ад цэнтра Капыля раёна. Зусім не трэба ехаць у горад, каб купіць, напрыклад, малочныя прадукты, каўбасы, рыбу, птушку ці паўфабрыкаты. Любая гаспадыня свае патрэбы тут задаволіць. І дапаможа ёй у гэтым Валянціна Лазоўская, адначасова і загадчыца, і прадавец. Стаж яе работы ў Капыльскім райспажыўтаварыстве17 гадоў. Пасля заканчэння тэхнічнага вучылішча працавала спачатку экспедытарам, потым загадчыцай магазінаў у Печуранах, Станьках, Скабіне. Попыт пакупнікоў Валянціна Аляксандраўна вывучыла спаўна. Адно толькі чалавек зойдзе ў краму, як яна ведае, што той хоча купіць. Большасць часу яна на рабоце, план да 25 мільёнаў рублёў выконвае заўсёды. Дома ў яе надзейны тыл: муж, сын, дачка — дарадчыкі і памочнікі. У вольную гадзіну, хаця яна і бывае нячаста, жанчына наведвае свае родныя Печураны, а там – лес, ягады, грыбы, цудоўная прырода краю.
Любоў ПЯТРОВА
НА ЗДЫМКУ: пакупніка абслугоўвае Валянціна Лазоўская.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии