Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Гісторыя Айчыннай вайны 1812 года – праз паштоўкі, або Некалькі штрыхоў да асабістай калекцыі капылянiна

15.10.2012
У гісторыю Расіі вайна 1812 года, развязаная Напалеонам I Банапартам, увайшла як Айчынная – на барацьбу з захопнікамі падняўся ўвесь народ. І цаной немалых ахвяр перамог наймацнейшую на той час французскую армію. Як вядома, Барадзінская бітва стала буйнейшай, крута змяніўшы ход усёй вайны. Напалеон так гаварыў пра бітву: “Французы паказалі сябе годнымі перамогі, а рускія заслужылі быць непераможнымі”. [caption id="attachment_22133" align="aligncenter" width="448" caption="Мастак Васіль Васільевіч Верашчагін"][/caption] 200 гадоў мінула з той пары. Але цікавасць да вайны з Напалеонам, да гераізму рускай арміі ўсё больш узрастае. І не толькі ў Расіі. Для нас, беларусаў, гэта таксама памяць, наша гераічнае мінулае. І перамога ў той далёкай вайне непарыўна звязана з беларускай зямлёй, па якой і прайшла, здавалася б, непераможная армія Напалеона. Спачатку – на Маскву, а пасля – назад.   [caption id="attachment_22134" align="aligncenter" width="443" caption="“Конец Бородинского сражения”"][/caption] Выклікаюць непадробленую цікавасць усе дакументы, пісьмы, звязаныя з тым гераічным мінулым. Вось і нядаўна ў рэдакцыю “Слава працы” завітаў урач стаматалагічнай паліклінікі г. Капыля Уладзімір Уладзіміравіч Дварэцкі, каб падзяліцца з намі цікавай інфармацыяй. Ён прынёс паштоўкі з надпісамі на рускай і французскай мовах, выпушчаныя звыш ста гадоў таму. У калекцыі Ула-дзіміра Дварэцкага – паштоўкі з копіямі карцін Васіля Верашчагіна і іншых мастакоў, на якіх адлюстраваны падзеі той вайны – “Сквозь пожар”, “Дурная весть из Франции”, “В Городне – сдаваться или отступать?”, “На морозе”, “Отступление”, “Перед Москвой”, “Пожар в Кремле”, “С оружием в руках”, “Возвращение из Петровского дворца”. Частка гэтых паштовак надрукавана ў Расіі ў выдавецтве “Мультыплікатар”, астатнія – у Францыі. [caption id="attachment_22136" align="aligncenter" width="284" caption="“Император Александр I”"][/caption] – Калі мая маці заканчвала школу, яе родны брат Георгій Лявонцьевіч Шахлевіч прывёз ёй у падарунак шыкоўную сукенку на выпускны і калекцыю паштовак аб падзеях вайны 1812 года, – расказвае Уладзімір Дварэцкі. – Ён іх калекцыяніраваў, набываўшы на той час у кніжным таварыстве Ленінграда. Вучыўся ў Ленінградскім інстытуце імя Герцэна. Працаваў настаўнікам замежнай мовы. Загінуў падчас блакады горада ў 1942 г. [caption id="attachment_22137" align="aligncenter" width="443" caption="“Бегство французов из Москвы”"][/caption] Перад смерцю маці Уладзіміра Дварэцкага перадала каштоўныя паштоўкі сыну. “Я некалі ў школе часта паказваў іх настаўнікам, – прызнаецца Уладзімір Уладзіміравіч, – але чамусьці ў той час ніхто не звяртаў на іх увагі. Можа падзеі ХІХ ст. былі мала каму цікавымі”. [caption id="attachment_22138" align="aligncenter" width="287" caption="“Наполеон”"][/caption] Дзякуй Уладзіміру Уладзіміравічу за прапанаваную калекцыю, з якой ён вырашыў пазнаёміць і чытачоў нашай газеты. Глядзіце на паштоўкі – у іх наша гісторыя. [caption id="attachment_22139" align="aligncenter" width="443" caption="“Взятие Полоцка графом Витгенштейномъ”"][/caption] Васіль Васільевіч Верашчагін (1842-1904) – выдатнейшы рускі жывапісец і літаратар, адзін з найбольш вядомых мастакоў-баталістаў. Шырокую вядомасць заваявала яго серыя “Напалеон у Расіі” (1887-1900). Мастак быў і адораным літаратарам, аўтарам кнігі “На вайне ў Азіі і Еўропе. Успаміны” (1894). Загінуў у час руска-японскай вайны, 31 сакавіка (13 красавіка) 1904 г., пры выбуху браняносца “Петрапаўлаўск” на рэйдзе Порт-Артура. Знакамітым сімвалам пратэсту мастака супраць войн і насілля стала карціна “Апафеоз вайны” (1870-1871 гг.). Яна размешчана ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі. На карціне – груда чарапоў у пустыні, а на раме надпіс: “Прысвячаецца ўсім вялікім заваёўнікам: мінулым, сапраўдным і будучым”.   [caption id="attachment_22140" align="aligncenter" width="443" caption="“Отступление”"][/caption]   [caption id="attachment_22141" align="aligncenter" width="443" caption="“Сражение при Смоленске”"][/caption] [caption id="attachment_22142" align="aligncenter" width="443" caption="“В Городне - пробиваться или отступать?”"][/caption] [caption id="attachment_22144" align="aligncenter" width="443" caption="“Коссакъ. Сожжение знаменъ”"][/caption] [caption id="attachment_22145" align="aligncenter" width="443" caption=""Переход через Березину""][/caption] Паштоўкі з асабістай калекцыі Уладзіміра Дварэцкага, г. Капыль   НА ЗДЫМКАХ:  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей