Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Каб дарогі былі чыстымі і роўнымі

15.10.2012
Капыльскаму ДРБУ №124 — 55 гадоў [caption id="attachment_22121" align="aligncenter" width="441" caption="Начальнік кар’ера “Капыль” Рафіс Гайсін, вадзіцель Мікалай Скуратовіч і экскаватаршчык Іван Бярозка"][/caption] Галоўнай задачай філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”- “ДРБУ №124” вось ужо на працягу 55 гадоў з’яўляюцца якаснае ўтрыманне, рамонт і развіццё мясцовых аўтамабільных дарог агульнага карыстання Мінскай вобласці, паляпшэнне іх тэхнічнага ўзроўню і эксплуатацыйнага стану ў мэтах задавальнення патрабаванняў эканомікі і насельніцтва ў транспартных паслугах, у тым ліку забеспячэнне круглагадовага бесперабойнага і бяспечнага руху транспартных сродкаў па мясцовых аўтамабільных дарогах, а таксама іншых, звязаных з гэтым работ і паслуг. [caption id="attachment_22114" align="aligncenter" width="443" caption="Машыніст змяшальніка асфальтабетону Ігар Рымашэўскі"][/caption] На абслугоўванні капыльскага філіяла знаходзіцца 773,3 км дарог агульнага карыстання. Таксама, згодна з рашэннем райвыканкама, на правах гаспадарчага ведання было замацавана 207,8 км вуліц сельскіх населеных пунктаў. Усю гэту дарожную сетку абслугоўвае шэсць майстарскіх участкаў па ўтрыманні аўтадарог (сярэдняя зона абслугоўвання складае 150 км), кожны з якіх на аб’ёмных работах займаецца капітальным і бягучым рамонтам. Сёлета па бягучым рамонце імі ўведзена 8,6 кіламетра аўтадарог. І гэтыя работы працягваюцца. [caption id="attachment_22115" align="aligncenter" width="443" caption="Вагаўшчык Валянціна Зяньковіч"][/caption] Для паспяховай работы філіяла  КУП “Мінскаблдарбуд” – “ДРБУ №124” мае сваю падсобную вытворчасць: кар’ер “Капыль”, на якім вядзецца здабыча дарожна-будаўнічых матэрыялаў, і  асфальтабетонная база — адна з першых у вобласці даведзеная да ўзорнай. На базе філіяла неаднаразова праводзіліся рэспубліканскія і абласныя навуковыя семінары. Невыпадкова, што ў 2002 годзе ДРБУ №124 было прызнана лепшай у краіне дарожнай арганізацыяй. Такое прызнанне — вялікая заслуга калектыву менавіта ў зараджэнні, выпрабаванні і шырокім укараненні перадавых тэхналогій. Тады, у пачатку другога тысячагоддзя, прадпрыемства ішло на смелыя эксперыменты, звязаныя з “халоднымі” тэхналогіямі не толькі рамонту, але і будаўніцтва дарог. Тут першымі ў краіне знайшлі ўжыванне і халодныя сумесі для ўстройства апорных слаёў удасканаленых пакрыццяў. [caption id="attachment_22116" align="aligncenter" width="443" caption="Галоўны інжынер Сяргей Шулярэнка і прараб Валерый Сліжэўскі ля новай МТФ ААТ “Піянер-Агра”"][/caption] І цяпер філіял стараецца ўтрымліваць свае высокія пазіцыі. Для гэтага ёсць усе  матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы. Сёння ў ДРБУ №124 робяць асфальтабетонную сумесь фактычна ўсіх марак, за выключэннем  шчэбенева-мастычных сумесей, якія выкарыстоўваюцца на дарогах I і II катэгорый з вельмі інтэнсіўным рухам. Асфальтабетонны завод, які аснашчаны драбілкай і грохатам, вырабляе разнастайную прадукцыю. У прыватнасці, на грохаце пясчана-гравійную сумесь рассейваюць на розныя фракцыі. У залежнасці ад памераў сіта атрымліваецца пясок сеены, які ідзе для вытворчасці асфальтабетону, пясчана-солевай сумесі на зіму, а частка прадаецца. Таксама рэалізуецца шчэбень і гравій. Дарэчы, на прадукцыю прад-прыемства маецца вялікі попыт як у раёне, так і за яго межамі. Таксама ёсць мыйка шчэбеня, які прадпрыемства атрымоўвае з РУП “Граніт” і КУП “Граніт” у Мікашэвічах і выкарыстоўвае для ямачнага і паверхневага рамонту дарог. [caption id="attachment_22117" align="aligncenter" width="443" caption="Машыніст грэйдара Аляксандр Лапотка і машыніст пагрузчыка Леанід Місевіч"][/caption] “Мы плануем дасягнуць асваення сродкаў каля 160 -170% да ўзроўню мінулага года, — расказвае дырэктар Уладзімір Чэкун. — Сёння прадпрыемства прымае актыўны ўдзел у  рэканструкцыі і будаўніцтве 24 малочнатаварных ферм у гаспадарках раёна. Фактычна ў кожным сельгаспрадпрыемстве дарожнікі выконваюць работы па падсыпцы пад’язных дарог, іх грэйдзіраванні, укладваюць асфальт, аказваюць дапамогу разнастайнай тэхнікай. Маштабную работу ДРБУ №124 вядзе на будаўніцтве сучаснай МТФ у аграгарадку Ванелевічы ААТ “Піянер-Агра”. Тут ужо асвоена каля 800 млн рублёў”. Фінансавая стабільнасць прадпрыемства ў многім залежыць яшчэ і ад людскіх рэсурсаў. “Сёння ў калектыве працуе каля 120 чалавек. Яго аснову складаюць работнікі, якія прайшлі, як кажуць, агонь, ваду і медныя трубы, — тлумачыць Уладзімір Чэкун. — Сярод такіх — машыністы экскаватараў Іван Бярозка, Мікалай Лазоўскі, машыністы аўтагрэйдараў Аляксандр Лапотка, Аляксандр Абабурка, усе работнікі асфальтабетоннага завода на чале з прарабам Аляксандрам Раманоўскім, брыгада па ўкладцы асфальту —  Алег Круглік, Міхаіл Калядка, Сяргей Трухан, Уладзімір Лятчэня, Дзмітрый Бохан, вадзіцелі МАЗаў Мікалай Скуратовіч, Юрый Паклонскі, Сяргей Семяновіч, машыністы пагрузчыкаў Мікалай Ігнатчык, Леанід Місевіч, трактарысты Сяргей Ус, Анатоль Бяляўскі і Андрэй Бурак. Вось на такіх людзях і трымаецца наша арганізацыя”. [caption id="attachment_22118" align="aligncenter" width="443" caption="Механік Аляксандр Варэнік і прараб Аляксандр Раманоўскі на асфальтабетонным заводзе"][/caption] Работа дарожнікаў заўсёды запатрабавана. Галоўнае для іх - каб нашы дарогі былі чыстымі і роўнымі. Шляхам рэфармавання 11 кастрычніка 1957 года — у выкананне Пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР у г.  п. Капыль быў арга-нізаваны міжраённы дарожна-эксплуатацыйны ўчастак №124 для рамонту і ўтрымання важных абласных дарог. 24 чэрвеня 1985 года — дарожна-эксплуатацыйны ўчастак №124 ператвораны ў дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №124. 6 лютага 2001 года — Мінскі абласны выканаўчы камітэт рашэннем № 71 зарэгістраваў Мінскае абласное ўнітарнае прадпрыемства “ДРБУ №124” (МАУП “ДРБУ №124”). 29 студзеня 2002 года — рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 41 “Аб стварэнні даччыных унітарных прадпрыемстваў” і ў мэтах правядзення адзінай эканамічнай і тэхнічнай палітыкі па рамонце, будаўніцтве і ўтрыманні дарог прадпрыемства ператворана ў Дарожнае даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Даррамбуд №124”. 22 чэрвеня 2005 года — у выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2005 года №241 “Аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання дарожных фондаў і ўдасканаленні кіравання дарожнай дзейнасцю” рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта №640 “Аб рэарганізацыі УП “Мінскаблдарбуд” быў створаны філіял КУП “Мінскаблдарбуд” – “ДРБУ №124”.   Ветэраны вытворчасці заўсёды ў пашане Не забываюць у ДРБУ №124 і пра ветэранаў вытворчасці, якія шмат гадоў аддалі роднаму прадпрыемству і выйшлі на заслужаны адпачынак. На разнастайных святах, юбілеях і нават проста ў будні шаноўнымі гасцямі заўсёды з’яўляюцца вадзіцелі Уладзімір Беразоўскі і Леанід Матуліс, дарожны рабочы Мікалай Базан, загадчык гаспадаркі Марыя Сцяпура, бухгалтар Франц Борыс, трактарыст Анатоль Салагуб, дыспетчар Любоў Зарамбоўская, механік Анатоль Чачкоўскі, вядучы інжынер Валянціна Богуш і іншыя. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей