Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Справы вясковыя па стане на 9 кастрычніка 2012 г.

10.10.2012
На бульбяных палетках. Гаспадаркамі раёна ўбрана 84,4% бульбяных палеткаў. Пры сярэдняй ураджайнасці 278 ц/га накапана 26021,6 тоны. Засыпана на насенне 4110 тон бульбы, пакладзена на захоўванне — 9076 тон, рэалізавана — 7888 тон, у тым ліку г. Мінску — 565 тон. Ідзе ўборка кукурузы Усяго 6% запланаваных плошчаў засталося ўбіраць кукурузы на сілас і зялёны корм. Усяго сабрана 216 624 тоны зялёнай масы пры сярэдняй ураджайнасці 272,6 ц/га. У траншэі закладзена 159 472 тоны сіласу. У гаспадарках Капыльшчыны ўжо намалочана 9628 тон кукурузнага зерня. Гэта культура паказвае сярэднюю ўраджайнасць 72,3 ц/га, а ў асобных гаспадарках і значна большую. Так, у ААТ “Семежава” малоцяць па 87,2 цэнтнера з кожнага гектара, у ф-ле “Лакнея” — па 84,3 ц/га, у ЗАТ “Жыліхава” — па 81,4 ц/га. “Салодкая” гісторыя Крыху больш за палову палеткаў, занятых цукровымі караня-плодамі, (51%) ужо ўбралі сельгаспрадпрыемствы нашага раёна. Накапана 108 405 тон пры сярэдняй ураджайнасці 374 ц/га. Ужо рэалізавана 88 214 тон салодкіх караняплодаў. Па 400 і больш цэнтнераў на круг атрымліваюць земляробы чатырох гаспадарак. Так, на рахунку ААТ “Семежава” па 488 ц/га, ААТ “Піянер-Агра” — 446 ц/га, ААТ “Старыца-Агра” — 445 ц/га, ААТ “Прагрэс 2010” — 400 ц/га. “Экзатычная” соя Вырошчваннем соі ў раёне займаліся сёлета пяць гаспадарак. Было пасеяна 330 га, з якіх ужо ўбрана 184 га. Намалочана 234,7 тоны. Самую высокую ўраджайнасць гэта культура паказвае ў ААТ “Старыца-Агра” — 14 ц/га. Ідзе ворыва Рыхтуюцца палеткі пад веснавую сяўбу 2013 года. Ужо паднята зябліва на 7961 га. Найбольш паспяхова працуюць у гэтым кірунку ў ААТ “Капыльскае” — заарана 2120 га, ААТ “Старыца-Агра” — 1050 га. І пра салому… Ад саломы вызвалены 94% палеткаў. Не справіліся пакуль з гэтым відам работ 12 сельгаспрадпрыемстваў. Горш за іншых ідуць справы ў РСУП “С “Прамень” і ф-ле “В. Раёўка”, дзе неўбранымі яшчэ застаюцца 66% палеткаў. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей