Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 29)

11.10.2012
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ. У сельгаспрадпрыемствах раёна прайшоў “Дзень жывёлавода”, падчас якога былі падведзены вынікі работы галіны за дзевяць месяцаў бягучага года, ішла размова пра асаблівасці зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы, якасць прадукцыі. УЗНАГАРОДА. 5 кастрычніка падчас рэспубліканскага ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню настаўніка, якое праходзіла ў актавай зале ліцэя БДУ, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч уручыў выкладчыку спецыяльных дысцыплін УА “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” Людміле Касмінка вышэйшую ўзнагароду ў галіне адукацыі — нагрудны знак Міністэрства адукацыі — “Выдатнік адукацыі”. ПРЫЁМ. З 1 кастрычніка па 30 лістапада ва УА “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” будзе працаваць прыёмная камісія па прыёме дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі (завочная бюджэтная форма) па спецыяльнасці “Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці па накірунках”. ЦЭНТР. На базе ДУА «Слабадакучынская СШ» пры падтрымцы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і Прадстаўніцтва зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь таварыства “Deutscher Volkshochscyul-Verband e.V.” (ФРГ) створаны рэгіянальны рэсурсны цэнтр вуснагістарычных даследаванняў. У плане работы цэнтра —  арганізацыя даследчай дзейнасці, правядзенне рэгіянальных тэматычных дыскусій, размоўных кафэ. КОНКУРС. У суботу юныя капыльскія зорачкі прымуць удзел у конкурсе “Залатая ліра”. У сталіцу прадэманстраваць свае таленты і паспрачацца за перамогу паедуць выхаванцы ДУДА “Цэнтр дзяцей і моладзі Капыльскага раёна” — танцавальны калектыў (кіраўнік С. Палонская), салісткі Маша Карповіч, Маша Брылеўская, Дзіяна Зіновенка (Т. Ермаловіч). Энерганагляд. Па стане на 9 кастрычніка 98% ад агульнай колькасці спажыўцоў цеплавой энергіі і 94% цеплакрыніц горада і раёна аформілі і зарэгістравалі ў Капыль-скай раённай інспекцыі “Энерганагляд” акты праверкі і пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезону. Крос. У абласным кросе, які праходзіў 4 кастрычніка на базе спарткомплексу “Алімпіец” г. Мінска, прыняла ўдзел  каманда Капыльскага раёна. У асабістым заліку ў старэйшай узроставай групе на 5 кіламетраў капылянін Сяргей Місючэнка стаў “сярэбраным” прызёрам, пераадолеўшы дыстанцыю за 16 хвілін і 40 секунд. ДАІ. За 9 месяцаў бягучага года на дарогах Капыльшчыны адбылося 11 ДТЗ. Загінуўшых няма, 12 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 5 чалавек здзейснілі ДТЗ  у стане алкагольнага ап’янення.    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей