Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Жураўлі і журавіны

09.10.2012
У нядзелю, 30 верасня 2012 года, у г. Міёры (Віцебская вобласць) адбыўся першы экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю», арганізаваны Праграмай ЕС/ПРААН сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міёрскім райвыканкамам і грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” пры садзейнічанні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” з дапамогай удзельнікаў фестывалю выраблены самы вялікі жораў-арыгамі ў Беларусі (на здымку). Размах крылаў у жураўліка - два метра, што адпавядае рэальнаму размаху крылаў шэрага жураўля. Наведвальнікі выставы пакінулі на жураўліку свае пажаданні. Акрамя таго, на фестывалі наведвальнікі выставачнай пляцоўкі АПБ маглі адправіць сваім родным і блізкім паштоўкі з выявай жураўлёў і балота Ельня. Можна было навучыцца хуткаму падліку зграі ў дзесяткі і сотні птушак і атрымаць памятныя падарункі ад АПБ. Наведвальнікі выставы прымалі ўдзел у галасаванні ў падтрымку аднаўлення балот. Усе жадаючыя маглі зрабіць экскурсію на акруговыя палі да месца мігруючых птушак, дзе працавалі супрацоўнікі і валанцёры АПБ. На аглядных пляцоўках можна было паназіраць за зграямі жураўлёў і зрабіць незабыўныя фатаграфіі. Наш кар.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей