У рамках Дня пажылых людзей на працягу ўсяго тыдня аддзелам па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ” арганізаваны шэраг мерапрыемстваў па аказанні дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Усе піянерскія і маладзёжныя атрады наводзяць парадак на прысядзібных участках пажылых людзей.

Напрыклад, у мінулую сераду група супрацоўнікаў з аддзела па справах моладзі, РК ГА “БРСМ” і ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” прыехалі ў Бабаўнянскую бальніцу сястрынскага догляду на ўборку тэрыторыі.
– Многія з нас тут першы раз, – гаворыць Наталля Гарбацэвіч, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама. – Думаю, што нам будуць удзячны і супрацоўнікі ўстановы, і пацыенты.
Плошча для ўборкі даволі вялікая. Валанцёры, якія прыехалі сюды, зграбалі лісце і справіліся менш чым за тры гадзіны.
Сама ўстанова аховы здароўя разлічана на 25 ложкаў. Як паведаміла загадчыца Таццяна Вячаславаўна Янушка, бальніца поўнасцю запоўнена. І акрамя старых людзей абслугоўваюцца інваліды – прасцей кажучы, людзі, за якімі патрэбны пастаянны догляд.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии