Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

58

З любоўю і ўдзячнасцю

07.10.2012
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, адбылося ў Капылі ў сераду, 3 кастрычніка. На свяце ў зале раённага Цэнтра культуры сабраліся прадстаўнікі школ, гімназіі і дзіцячых садоў раёна, ветэраны педагагічнай нівы. [caption id="attachment_21886" align="aligncenter" width="442" caption="Ж. Траяновіч, Л. Стасевіч, І. Дубіна, А. Карпяленя і А. Юха"][/caption] Для віншаванняў з прафесійным святам першым на сцэну падняўся начальнік раённага аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў. У сваім выступленні ён выказаў па- дзяку настаўнікам за выхаванне нашай моладзі, якое напрамую залежыць ад работы педагогаў. Віншаванні настаўнікам прагучалі і ад кіраўніка раёна Анатоля Жданені. Ганаровых грамат і Падзяк старшыні райвыканкама былі ўдастоены загадчыца раённага метадычнага кабінета Алена Вярэль, дырэктар Цімкавіцкай СШ Наталля Дубовік, настаўніца пачатковых класаў гімназіі №1 г. Капыля Жанна Траяновіч, намеснік дырэктара Лясноўскай СШ Аксана Юха, музычны кіраўнік ясляў-сада №1 г. Капыля Людміла Стасевіч, настаўніца пачатковых класаў СШ №3 г. Капыля Марына Талейка. Таксама Граматай Міністэрства адукацыі адзначаны настаўнік працоўнага навучання Грозаўскай СШ Ігар Дубіна, Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама – спецыяліст аддзела адукацыі Алена Карпяленя. Шэраг настаўнікаў атрымаў граматы раённага аддзела адукацыі, якія ўручыў Аляксей Абросімаў. [caption id="attachment_21880" align="aligncenter" width="443" caption="А. Жданеня віншуе Марыну Талейка"][/caption] Цёплыя словы педагогам Капыльшчыны адрасавала намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні РА ГА “Белая Русь” Ала Раеўская. Яна ўручыла прэміі дырэктару Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната  Марыне Крэпскай, Грозаўскай школы-інтэрната Ірыне Давідоўскай за актыўны ўдзел у жыцці раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання. Удзячнасць за падрыхтоўку да навучальнага года прагучала ў адрас дырэктараў і прафсаюзных лідараў навучальных устаноў ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людмілы Камёнкі. [caption id="attachment_21881" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас канцэрта"][/caption] За сумесную дзейнасць па выхаванні маладога пакалення і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна начальнік аддзела па справах моладзі Наталля Гарбацэвіч уручыла памятныя падарункі настаўнікам СШ №2 г. Капыля Таццяне Ермаловіч, Валерыю Астрэйку, Аляксандру Шакуну і Мікалаю Валністаму. На працягу ўсяго ўрачыстага мерапрыемства настрой педагогам узнімалі артысты раённага Цэнтра культуры, выхаванцы вучэбных устаноў Капыльшчыны, выконваючы для прысутных сардэчныя песні, харэаграфічныя кампазіцыі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей