Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

“Серабро” і “бронза” абласнога першынства

05.10.2012
На мінулым тыдні выхаванцы Капыльскай СДЮШАР прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Мінскай вобласці па летнім біятлоне сярод юнакоў і дзяўчат 1995—1996, 1997 гадоў нараджэння. У малодшай групе на дыстанцыі 3 км на крок ад перамогі спынілася Наталля Ібель. У выніку ў юнай біятланісткі  другое месца. У змешанай эстафеце 4х3000 м у складзе Рамана Халяўскага, Дзмітрыя Карпялені, Ганны Бохан і Наталлі Ібель таксама заваявалі “серабро” першынства, што дае ім права змагацца сярод мацнейшых на рэспубліканскіх спаборніцтвах. У старэйшай групе адразу двое капылян трапілі на п’едэстал гонару індывідуальнай гонкі. Уладзіслаў Гардзей быў на фінішы другім, а Павел Паплаўскі — трэцім. Ужо ў эстафеце 4х3000 м яны разам з Хрысцінай Бахтай і Валерыяй Леус здабылі  і камандную “бронзу”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей