Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

111

Дзякуй за залатыя рукі і нястомнае сэрцы

11.10.2012
Візітная картка Таццяна Мікалаеўна Волкава. Нарадзілася ў вёсцы Цімкавічы ў 1984 годзе. Скончыла Салігорскі дзяржаўны педагагічны каледж, аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працавала майстрам-метадыстам раённага цэнтра ткацтва, які размешчаны ў аграгарадку Семежава. З першага верасня – дырэктар гэтай установы культуры. Ткачыхі капыльскай зямлі вельмі шаноўныя і заслужаныя жанчыны, якія не адзін дзясятак гадоў аддалі стварэнню сапраўдных твораў мастацтва, укладваючы ў іх сваю душу і сэрца. Яны шмат зрабілі для захавання народных традыцый нашага краю і маюць сваіх паслядоўнікаў, якія з задавальненнем працягваюць іх справу. Мы ўдзячны вам за тую спадчыну, якую вы перадаяце нам. Вы – наша жывая гісторыя, якой мы ганарымся, прыклад высокай маралі, жыццёвага аптымізму, духоўнай культуры. Мы паважаем і любім ваша пакаленне за незвычайную мудрасць і невычэрпны аптымізм. Дзякуй вам за жаданне дзяліцца сваім вопытам з падрастаючым пакаленнем. Гэтыя жанчыны па-сапраўднаму ўлюблёныя ў сваю справу. Можна толькі па-добраму пазайздросціць маладосці іх душы. Ці кожная пенсіянерка-майстрыха рызыкне працаваць майстрам-метадыстам раённага Цэнтра ткацтва, каб вучыць вяскоўцаў і моладзь даўняму рамяству – ткацтву? А Валянціна Кузь-мінічна Гладкая з в. Праснакі, Валянціна Міхайлаўна Кіеня з аг. Семежава і Ніна Яўгенаўна Гарашчэня з в. Лешня ўзяліся за гэтую нялёгкую справу і на жыццё не скардзяцца. У сваім рамястве жанчыны абапіраюцца на мясцовыя традыцыі, творча іх развіваюць, пера-працоўваюць, многія ўзоры ствараюць самі. Работы народных майстроў Беларусі (гэта ганаровае званне было прысвоена ўсім тром жанчынам) неаднаразова экспанаваліся на раённых, абласных і нават рэспубліканскіх выставах, і трэба адзначыць, што заўсёды гэтыя вырабы захапляюць людзей сваёй прыгажосцю і яскравасцю. [caption id="attachment_22027" align="aligncenter" width="443" caption="На пярэднім плане (злева направа) - В. М. Кіеня, Н. Я. Гарашчэня, В. К. Гладкая"][/caption] Зараз ткачыхі займаюцца выпускам сувенірнай прадукцыі: вырабляюць посцілкі, рушнікі, камплекты сурвэтак. І хочацца верыць, што традыцыя ткацтва на Капыльшчыне не згіне, бо яна жыве і развіваецца дзякуючы вось такім натхнёным і ўлюблёным у сваю справу майстрам. Галоўным сваім дасягненнем яны лічаць пераемнасць пакаленняў. Вялікая творчая праца па навучанні дзяцей народнаму мастацкаму ткацтву дае добрыя вынікі. На кожным рэгіянальным, абласным ці рэспубліканскім святах-конкурсах іх навучэнцы адзначаюцца дыпломамі і граматамі рознай ступені. Усё гэта азначае толькі адно, што ў апошні час старажытнае рамяство дынамічна развіваецца, упэўнена рухаецца наперад. І гэта грунтуецца на цікавасці моладзі, якая ў традыцыйнае ткацтва прыносіць новыя, свежыя ідэі. Гэтая дата – не напамін людзям старэйшага пакалення аб іх узросце, а добрая магчымасць сказаць словы падзякі за іх залатыя рукі і нястомнае сэрца. Шаноўныя майстры Капыльшчыны! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця, аптымізму, веры, надзеі і любові. Таццяна Волкава, дырэктар раённага Цэнтра ткацтва  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей