Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Перамогі капыльскіх біятланістаў

04.10.2012
У Раўбічах з 20 па 23 верасня праходзілі чэмпіянат і першынство Беларусі па летнім біятлоне. Удзел у іх прымалі спартсмены капыльскай школы біятлону, якія на сёння прадстаўляюць спартыўны клуб Узброеных Сіл.tc "У Раўбічах з 20 па 23 верасня праходзілі чэмпіянат і першынство Беларусі па летнім біятлоне. Удзел у іх прымалі спартсмены капыльскай школы біятлону, якія на сёння прадстаўляюць спартыўны клуб Узброеных Сіл." У групе юнакоў на спрынтарскай дыстанцыі 7,5 км на трэцюю прыступку п’едэстала гонару падняўся Максім Некраш (першы трэнер – Дзмітрый Була). Сярод юніёрак у масстарце (дыстанцыя – 8 км) добра выступіла Дар’я Несцерчык (першы трэнер – Анатоль Сянюк). Зрабіўшы толькі два промахі (надвор’е было ветраным і дажджлівым), капылянка паказала лепшы час і заняла першае месца. Бліскуча адразу на дзвюх дыстанцыях выступіў Дзмітрый Козел (трэнер — Аляксандр Камароўскі). Спачатку ён стаў мацнейшым у гонцы з масавым стартам на 12,5 км, а пасля — і ў інды- відуальнай гонцы. За гэтыя дасягненні Дзмітрый атрымаў званне майстра спорту. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара На здымку: Дзмітрый Козел  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей