Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Дзякуй вам, бабулі і дзядулі!

03.10.2012
У Капыльскай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей. У чытальнай зале сабраліся вучні 2 “А” класа гімназіі №1 г. Капыля. Мерапрыемства атрымала назву “День благодарения дедушек и бабушек”. Работнікі Капыльскай дзіцячай бібліятэкі расказалі дзецям, што гэты дзень прыдуманы для таго, каб усе задумаліся, наколькі мы павінны цаніць і любіць пажылых людзей. Вядучыя спыталі ў дзяцей, ці ёсць у іх бабулі і дзядулі. Школьнікі адказалі, што ў некаторых нават і прадзеды, і прабабкі ёсць. Пасля адбыўся паказ фланелеграфічнай казкі “Як Зайчык Барсучка напужаў”. Дзецям было цікава паглядзець і паслухаць, як сябруюць паміж сабой казачныя лясныя звяры. Напрыканцы мерапрыемства дзеці расказалі пра тое, што для іх робяць бабулі і дзядулі. Пажадалі ўсім пажылым людзям  здароўя і дабрабыту. Павел ШЭІН Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей