Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Будзем з цукрам!

03.10.2012
Ужо месяц, як Цімкавіцкі буракапрыёмны пункт ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”, куды ідзе прадукцыя з Капыльскага, Клецкага і Уздзенскага раёнаў, вядзе раннюю прыёмку цукровых буракоў. Увогуле, штодзень менавіта нашаму раёну неабходна здаваць больш за 3200 т, у тым ліку 1500 - у Цімкавічы. На сёння планавае заданне па прыёмцы салодкіх караняплодаў значна перавыконваецца, паведаміў начальнік пункта Дзмітрый Пешкур. [caption id="attachment_21824" align="aligncenter" width="443" caption="Вадзіцелі пагрузчыкаў Сяргей Салянка і Міхаіл Тамашэня"][/caption] Ужо нарыхтавана каля 25 тысяч тон у фізічнай вазе пры плане 15 тыс. тон. Фактычна салодкія караняплоды не залежваюцца на буракапрыёмным пункце, пастаянна ідзе іх адгрузка на Слуцкі цукроварафінадны камбінат. Тлумачыцца гэта ў першую чаргу тым, што пры доўгім захоўванні прадукцыя страчвае ў вазе. Таму работа вядзецца па ўстаноўленым графіку, часта прыхо-дзіцца працаваць і ў выхадныя дні. На слуцкае перапрацоўчае прадпрыемства ўжо пастаўлена 424 вагоны, ці больш за 24 тысячы тон прадукцыі. Найбольш актыўна пастаўляюць цукровыя буракі ААТ “Капыльскае” (здадзена каля 8 тыс. тон), “Душава”, КСУП “Грозава-агра” (больш за 1600 тон).  Прадукцыю дзяржаве працягваюць пастаўляць ААТ “Семежава”, “Прагрэс 2010”, “Старыца-Агра”, “Ціміразеўскі”, “Мажа-Агра”, “Малінава”, СГФ “Руднае”, ЗАТ “Жыліхава” і іншыя. [caption id="attachment_21825" align="aligncenter" width="443" caption="На аўтаматызаванай прыёмцы — вадзіцель Аляксандр Кароль"][/caption] На буракапрыёмным пункце пастаянна дзейнічае аўтаматызаваная прыёмка. Электронная сістэма кантралюе працэс ад узважвання да разгрузкі аўтамабіляў. Вадзіцелям патрэбна толькі прайсці адзнаку з дапамогай чыпа. Днямі ў раёне пачалася масавая ўборка цукровых буракоў, што прыбавіла клопату калектыву буракапрыёмнага пункта. План адгрузкі ўжо стане крыху меншым, і каля 45 тысяч тон салодкіх караняплодаў будуць закладвацца на сярэдняе (каля месяца) і доўгатэрміновае (да 80 сутак) захоўванне ў кагаты на заасфальтаваных пляцоўках буракапрыёмнага пункту. На гэты год план пастаўкі цукровых буракоў дзяржаве ўвогуле складае 88 тысяч тон. Але ўжо сёння Дзмітрый Пешкур сцвярджае, што гэта лічба будзе значна перасягнута. Значыць будзем з цукрам! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей