Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 28)

03.10.2012
Ф-24. Сельгаспрадпрыемствы раёна падводзяць вынікі работы за дзевяць месяцаў бягучага года і складаюць справаздачу па ф-24. ГУРТКІ. У 2012/2013 навучальным годзе ва ўстанове дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна” працуюць 90 гурткоў грамадска-гуманітарнага, дэкаратыўна-прыкладнога, тэхнічнага і спартыўнага кірункаў, у якіх займаюцца 1138 дзяцей. ПРАФІЛАКТЫКА. Распараджэннем старшыні райвыканкама ў раёне створаны пяць мабільных груп па правя-дзенні індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін. У перыяд з 1 па 5 кастрычніка будуць арганізаваны рэйды ў нядобранадзейныя сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, і праведзены кантроль за падрыхтоўкай іх да зімы. ЗДАРОЎЕ. УАЗ “Капыльская ЦРБ” пачала праводзіць шэраг мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да эпідэміялагічнага сезона. Кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў павінны заключыць дагаворы з установай аховы здароўя для правядзення імунізацыі сваіх работнікаў. З НАГОДЫ. Сёння ў раённым Цэнтры культуры праводзіцца святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, на якім ушаноўваюць тых, хто прысвяціў сябе нялёгкай прафесіі вучыць і выхоўваць дзяцей. ФЕСТЫВАЛЬ. У суботу г. Мар’іна Горка будзе сустракаць гасцей і ўдзельнікаў абласнога фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”, у якім прымуць удзел і творчыя калектывы нашага раёна — “Спадчына”, “Капыляне”, дзіцячы ўзорны эстрадны аркестр ДШМ пад кіраўніцтвам Л. Канапляніка, майстры народнага клуба “Скарбонка”. ПАДПІСКА. На Капыльшчыне самым папулярным перыядычным выданнем з’яўляецца раённая газета “Слава працы”. На ІV квартал гэтага года агульны разавы тыраж суботняга нумара складае 5767 экз. Гэта на 119 экз. больш, чым у папярэднім квартале і на 447 экз. перавышае лічбу адпаведнага перыяду 2011 года. УЗНАГАРОДА. Начальнік раённай інспекцыі ПРіАНА Ігар Чаркас уручыў Ганаровую грамату Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя фотакарэспандэнту газеты “Слава працы” Сяргею Лазоўскаму. Высокай узнагароды наш калега ўдастоены за паспяховы ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага фотаконкурсу “Гэта твая зямля”. СПОРТ. Сёстры Корбут паспяхова выступілі ў першынстве Мінскай вобласці па шахматах сярод дзяўчат да 18 гадоў. Марыя стала чэмпіёнкай вобласці, Настасся заняла другое месца, а Аляксандра — трэцяе. Юныя шахматысткі будуць абараняць гонар Міншчыны на рэспубліканскіх спаборніцтвах. АМНІСТЫЯ. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, што здзейснілі злачынствы», амнісціраваны і прыбылі ў Капыльскі раён 12 чалавек. Яны працаўладкоўваюцца і знаходзяцца пад пастаянным наглядам супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. Падрыхтавалі М. САКОВІЧ, М. Шэіна, У. СКРЫПІНСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей