Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Нiчыя плюс перамога

02.10.2012
На мінулым тыдні на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля адбыўся матч першынства Мінскай вобласці сярод ДЮСШ па футболе сярод юнакоў 2000–2001 г. н., дзе гаспадары пляцоўкі прымалі каманду г. Старыя Дарогі. Першы тайм, як дарэчы і ўся гульня, быў не багаты на вострыя моманты: футбалісты правялі ўсяго некалькі атак, а колькасць удараў у бок варот можна было палічыць на пальцах адной рукі. Трэба адзначыць, што надвор’е ў гэты дзень не зусім спрыяла камандам: дробны і халодны дождж не перарываўся ні на хвіліну! Але ўжо ў сярэдзіне першай паловы сустрэчы госці здолелі-такі прабіць капыльскага галкіпера. З перавагай у адзін мяч на карысць гасцей каманды накіраваліся на перапынак. Другая палова сустрэчы была як дзве кроплі вады падобная на першую: шмат нятрапных пасаў, памылак у абароне. Выкарыстаўшы адзін з такіх момантаў, капылянін Андрэй Акула прымусіў галкіпера гасцей даставаць мяч з сеткі варот. Канчатковы вынік сустрэчы — 1:1. Ужо ў сераду, 26 верасня, выхаванцы Капыльскай ДЮСШ праводзілі матч у Нясвіжы. Вынік сустрэчы — 3:2 на карысць капылян, якія забілі пераможны мяч на апошніх хвілінах гульні. Наперадзе ў нашых юных футбалістаў яшчэ чатыры сустрэчы, якія, спа- дзяёмся, дапамогуць палепшыць становішча ў турнірнай табліцы. Тым больш што пасля гэтых дзвюх гульняў з’явіліся рэальныя шансы ўвайсці ў тройку лідараў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей