Правядзеннем літаратурна-музычнай кампазіцыі “Гімн кнізе” Капыльская ЦБС адзначыла Дзень бібліятэк.
[caption id="attachment_21771" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас мерапрыемства"]

[/caption]
На свяце прысутнічалі намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Ала Марксаўна Раеўская, начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Іванаўна Царкова, ветэраны бібліятэчнай справы — Мая Міхайлаўна Маскалькова, Галіна Іванаўна Шулешка, Наталля Уладзіміраўна Холад.
Шчырыя віншаванні ад калег атрымалі супрацоўнікі Капыльскай раённай дзіцячай бібліятэкі, якая адзначала сваё 60-годдзе. Акрамя таго адбылося пасвячэнне ў бібліятэкары маладога спецыяліста Святланы Уладзіміраўны Пукач, якая дала клятву на вернасць прафесіі.
Лепшыя работнікі ЦБС у гэты дзень атрымалі ўзнагароды. Прыемную атмасферу стварылі вядучыя свята Ірына Антонаўна Пятровіч і Таццяна Анатольеўна Гняцько, а свае песні прысутным падарыла Валянціна Георгіеўна Берасневіч.
Таццяна СЕРАЯ, дырэктар Капыльскай ЦБС
Фота
Алены ПІЛАТ
Комментарии