Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

На зямлі павінен быць парадак

24.09.2012
Адбылася 24-я сесія Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.   Заспакойвацца яшчэ рана. Як гэта ўжо стала добрай традыцыяй, пасяджэнню папярэднічаў аб’езд тэрыторый раёна. Усе запрошаныя былі падзелены на чатыры групы, якія і рухаліся згодна з распрацаванымі маршрутамі. [caption id="attachment_21596" align="aligncenter" width="443" caption="У аграсядзібе “Вясёлая хата”"][/caption] Старшыня райсавета Марыя Сандрозд узначаліла першую групу, у склад якой увайшлі дэпутаты раённага Савета дэпутаў. Імі былі абследаваны тэрыторыі Доктаравіцкага, Грозаўскага, Камсамольскага, Слабада-Кучынскага і Капыльскага сельсаветаў. У поле зроку трапілі сельскагаспадарчыя аб’екты, установы сацыяльнай сферы, населеныя пункты, могілкі. Звярталася ўвага на стан сельскагаспадарчых угоддзяў, дарог і вясковых вуліц. Безумоўна, заўваг было выказана нямала. І галоўнае пытанне, якое прагучала ў адрас дэпутатаў, што зрабілі яны, як прадстаўнікі мясцовай улады, каб паспрыяць выкананню мерапрыемстваў, запланаваных на 2012 год, па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі. Пасля аб’езду тэрыторый кожнага сельсавета дэпутаты давалі ацэнку ўбачанаму. Самае прыкрае ўражанне засталося ад наведвання Доктаравіцкага. Відавочна, што тут ёсць недапрацоўка і старшыні сельскага Савета, і дэпутатаў, і старэйшын вёсак, паколькі заўваг па ўтрыманні населеных пунктаў было выказана вельмі шмат: старая паламаная агароджа, якую лепш было б зняць зусім, на і без таго нешырокіх вясковых вуліцах складзіруюцца будаўнічыя матэрыялы, шмат пустуючых сядзіб, якія параслі пустазеллем і інш. Выказваліся папрокі і ў адрас кіраўніцтва КСУП “Доктаравічы”, дзе шмат яшчэ зямлі, якая не выкарыстоўваецца як след, дрэнна вядзецца падкошванне пашаў, не даведзена да ладу тэрыторыя жывёлагадоўчых фермаў, якія больш не выкарыстоўваюцца. Прагучалі заўвагі ў адрас жыллёва-камунальнай гаспадаркі — за дрэнны стан воданапорных вежаў, дарожнай службы — за тое, што вельмі неахайны выгляд мае дарога ад Капыля на Доктаравічы, дзе былі спілаваны старыя таполі, а на іх месцы густа пайшоў малады параснік. Значна лепш выглядае тэрыторыя Грозаўскага сельсавета, аднак і тут яшчэ наперадзе нямала работы. Так, у в. Балгавічы карціну псуе старая закінутая ферма, нібы бяльмо на воку — неапрацаваны ўчастак зямлі на ўездзе ў в. Міхалёўцы. Па ўсім відаць, што нямала прыклалі намаганняў для навядзення парадку на тэрыторыі Камсамольскага сельсавета, аднак і тут трэба працаваць з зямельнымі ўчасткамі, якія пустуюць. У якасці ўзору таго, як трэба пад-трымліваць парадак на сельскагаспадарчых аб’ектах, быў прадэманстраваны стан населеных пунктаў і тэрыторыі вакол вытворчых памяшканняў у ААТ “Старыца-Агра” (Сл.-Кучынскі сельскі Савет). Кіраўнік гэтай гаспадаркі Уладзімір Рудакоўскі з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, таму і сам перш за ўсё зацікаўлены ў выкананні прынятых на сесіях райсавета рашэнняў. Прыемным момантам падчас аб’езду стала і наведванне аграсядзібы “Вясёлая хата”, што ў в. Калюга. Яе гаспадар Андрэй Крук пастараўся надаць пабудовам адметны каларыт, прапануючы сваім гасцям акунуцца ў старажытна-казачную атмасферу. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара   Цi заўсёды гаспадарскi падыход? Маршрут чацвёртай групы пралягаў праз тэрыторыі Капыльскага, Слабада-Кучынскага і Бабаўнянскага сельсаветаў. У групу, якую ўзначаліла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Кісляк, увайшлі прадстаўнікі служб сацыяльнай сферы, сілавых структур, райспажыўтаварыства, падатковай інспекцыі. [caption id="attachment_21597" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі аб’езду ў МТП СГФ “Крыніца”"][/caption] Высокую адзнаку па ўтрыманні тэрыторый удзельнікі групы далі сацыяльна-культурным аб’ектам. Гэта датычылася тэрыторый школ і дзіцячых садоў, устаноў культуры ў в. Дусаеўшчына, Сл.-Кучынка, аг. Лясное і інш. А вось пра прыватны сектар некаторых сельскіх населеных пунктаў гэтага не скажаш. Зусім непрывабная карціна назіралася ля пустуючых будынкаў, сядзіб, асабліва гэта было навідавоку ў в. Вялешына-1 Сл.-Кучынскага сельсавета. Месцамі і ў жылых дамах вёсак, аграгарадкоў гаспадары не надта спяшаюцца навесці парадак. Многія лічаць: у двары прыбраў, а за плотам – не мая тэрыторыя… Не абышлі ўвагай  удзельнікі аб’езду і сельскагаспадарчыя аб’екты. Калі культура земляробства з кожным годам павышаецца, то тэрыторыі ля адміністрацыйных будынкаў, машынна-трактарных паркаў, фермаў маглі б выглядаць значна лепш. Заасфальтаваная тэрыторыя МТП  — яшчэ не парадак. Надаць ім прывабны выгляд — гэта не менш важная задача для работнікаў сельскай гаспадаркі, адзначыла Ірына Кісляк. Закранула першы намеснік старшыні райвыканкама і такое важнае пытанне, як будаўніцтва і рэканструкцыя фермаў. На адной з іх (МТФ “Колы” КСУП “С “Лясное”) удзельнікам групы давялося пабываць і пазнаёміцца з ходам рэканструкцыі сучаснай  фермы. Яны даведаліся пра будучыню малочнай галіны і задачы, якія стаяць у цэлым перад раёнам. [caption id="attachment_21598" align="aligncenter" width="443" caption="На мехдвары РСУП “С “Прамень”"][/caption] Не маглі прамінуць удзельнікі аб’езду тэрыторыю Бабаўнянскага лясніцтва, якая таксама значылася на маршруце. Проста ўзорны парадак дэманструюць работнікі лесу! Асноўны вывад, які можна зрабіць пасля ўбачанага, — падыход павінен быць гаспадарскім, будзь гэта тэрыторыя сельгасаб’екта ці прыватнага сектара. Зямля любіць парадак! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара   Пленарнае пасяджэнне 26-й сесіі раённага Савета дэпутатаў адбылося ў РЦК З дакладам “Аб ходзе выканання раённага плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2012 годзе” выступіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар ЧАРКАС. Таксама былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў груп, якія аб’ехалі практычна ўвесь раён. Сваімі меркаваннямі аб убачаным падзяліліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Людміла Матусевіч,  начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Чаркас. Таксама выступілі дырэктар КУП “Капыльская ЖКГ” Георгій Карэеў, дырэктар філіяла “Мінскаблдарбуд” - “ДРБУ №124” Уладзімір Чэкун, дэпутат Цімкавіцкай Маладзёжнай выбарчай акругі №33, старшыня Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Алена Острыкава. Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад і выступленні, Капыльскі раённы Савет дэпутатаў адзначыў, што за справаздачны перыяд праведзена пэўная арганізацыйная і практычная работа па выкананні заданняў па навядзенні ў 2012 годзе парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, зацверджаных рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 23 сакавіка 2012 года. Аднак за 8 месяцаў шэраг заданняў плана мерапрыемстваў не выкананы ў поўным аб’ёме. Напрыклад, не выкананы планы падкошвання меліярацыйных каналаў, рэканструкцыі і ўзнаўлення меліярацыйных сістэм. Застаецца вострай праблема рэкультывацыі міні-палігонаў цвёрдых камунальных адходаў. Да 1 снежня 2012 года неабходна правесці рэкультывацыі 31 міні-палігона. КУП “Капыльская ЖКГ” у бліжэйшы час неабходна вырашыць пытанне аб пашырэнні дзеючага ці будаўніцтве новага гарадскога палігона. Зніжаны тэмпы па нарыхтоўцы другаснай сыравіны, у тым ліку адходаў поліэтылену. Раённы Савет дэпутатаў прызнаў недастатковай работу аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, КУП “Капыльская ЖКГ”, сельскіх Саветаў дэпутатаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў, арганізацый у плане навядзення парадку на тэрыторыі Капыльскага раёна і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ДУ “Капыльскі РайЦГЭ”, землеўпарадкавальнай службе райвыканкама, РАУС сумесна з сельвыканкамамі ў мэтах выканання правіл добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў працягваць работу па правядзенні сістэматычных абследаванняў тэрыторый і па ўсіх выяўленых фактах правапарушэнняў прымяняць меры адміністрацыйнага ўздзеяння да асоб, якія іх здзейснілі. Неабходна ўмацаваць кантроль за прывядзеннем у належны стан месц масавага адпачынку насельніцтва, у тым ліку пляжаў, якія знаходзяцца ў межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў. Даручана арганізаваць шырокае прыцягненне да рашэння пытанняў навядзення парадку на зямлі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскіх арганізацый. Шэраг задач пастаўлены і перад сельскімі Саветамі дэпутатаў, сельвыканкамамі. Напрыклад, вельмі важным з’яўляецца ажыццяўленне пастаяннага кантролю за якасцю і тэрмінамі выканання распрацаваных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, прывядзенні агароджаў домаўладанняў у належны стан, за зносам старых безгаспадарных дамоў з пабудовамі. Заслугоўвае ўвагі і прапанова па распрацоўцы праектаў на 2012 год па азеляненні і кветкавым афармленні тэрыторый усіх населеных пунктаў, якія будуць ажыццяўляцца сумесна з установамі адукацыі. Неабходна таксама распрацаваць сумесна з КУП “Капыльская ЖКГ” пытанне аб унясенні дапаўненняў у рэгіянальныя схемы па ўстаноўцы кантэйнерных пляцовак на ўездах-выездах з цэнтральных вёсак. Упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама неабходна пастаянна трымаць на кантролі пытанні добраўпарадкавання тэрыторый на сельскагаспадарчых аб’ектах, своечасовага вывазу арганічных угнаенняў, захоўвання будаўнічых матэрыялаў, збору і здачы металалому. Прэзідыуму раённага Савета дэпутатаў сумесна з аддзелам арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама неабходна распрацаваць графікі выезду прадстаўнікоў працоўных калектываў у замацаваныя сельсаветы для арганізаванай работы па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў. У рашэнні  раённага Савета дэпутатаў некалькі пунктаў адрасавана і КУП “Капыльская ЖКГ”, філіялу КУП “Мінскаблдарбуд” - “ДРБУ №124”, землеўпарадкавальнай службе райвыканкама, райспажыўтаварыству. Аддзелу ідэалагічнай работы райвыканкама неабходна актывізаваць інфармацыйна-растлумачальную работу сярод жыхароў раёна, накіраваную на павышэнне ў людзей пачуцця адказнасці за санітарны стан і знешні выгляд уласных домаўладанняў, прысядзібных участкаў. Будуць перагледжаны ўмовы раённых конкурсаў “Лепшае сельскае падвор’е” сярод маладых сем’яў і сярод жыхароў пенсіённага ўзросту, “Лепшы населены пункт”. Пытанні добраўпарадкавання павінны быць і ў цэнтры ўвагі раённых журналістаў. Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей