Верасень – не толькі пачатак навучальнага года, але і сезон працы ў падшэфных гаспадарках. Практычна ўсе школы раёна выйшлі на ўборку бульбы, збор яблык.
[caption id="attachment_21523" align="aligncenter" width="443" caption="Вучні Доктаравіцкай СШ на ўборцы бульбы"]
[/caption]
Напрыклад, вучні Доктаравіцкай СШ задзейнічаны на ўборцы бульбы ў мясцовай гаспадарцы. Працуюць у адну змену – з дзевяці раніцы да дзвюх дня. Разам з імі ў полі знаходзіцца адзін з педагогаў, які сочыць за ходам работы і дапамагае сваім навучэнцам. У час нашага прыезду дзяжурыў Аляксандр Пыліла, настаўнік гісторыі Доктаравіцкай СШ. “Мы пачалі працаваць на сельгасработах з трэцяга верасня, - падзяліўся Аляксандр Юр’евіч. – На ўборцы заняты дзеці з восьмага па адзінаццаты класы. Школа хоць і невялікая па колькасці дзяцей, але і такая дапамога гаспадарцы вельмі адчувальная”.
Павел ШЭІН.
фота аўтара
Комментарии