Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

На зімовыя “кватэры”

18.09.2012
На працягу трох дзён групамі, у склад якіх уваходзілі спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу, раённых ветэрынарнай і племянной станцый, райаграсэрвісу і энергасэрвісу, былі наведаны ўсе 120 жывёлагадоўчых фермаў раёна. Ішла праверка гатоўнасці гэтых аб’ектаў да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. Як паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, падчас узаемаправеркі былі прыняты толькі 84% жывёлагадоўчых памяшканняў. Асноўнай прычынай невыканання даручэння аб падрыхтоўцы фермаў да зімы стала тое, што не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах яшчэ завершаны работы па рэканструкцыі і капітальным рамонце аб’ектаў. Так, яшчэ ідзе мантаж абсталявання і будаўніцтва малочна-даільнага блоку на МТФ “Колы” (КСУП “С “Лясное”), заканчваецца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй кароўніка на МТФ “Мажа”, такія ж работы вядуцца на МТФ “Заракаўцы” (СГФ “Браткава”), МТФ “Праснакі”, МТФ “Душава”, МТФ “В. Раёўка”, ёсць аналагічныя пытанні і ў некаторых іншых гаспадарках. Аднак Віталь Аляксандравіч назваў фермы, дзе і рэканструкцыі няма, і да зімы не гатовыя. Сярод такіх СТФ “Руднае”, МТФ “Падгорцы” (ААТ “П-з “Дусаеўшчына”) і некаторыя іншыя. Толькі самыя лепшыя ўражанні засталіся ў членаў груп пасля наведвання ААТ “Семежава”, “Старыца-Агра”, “Піянер-Агра”. Вельмі шмат зроблена па падрыхтоўцы да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы ў ААТ “Суворава-Агра”. Усе заўвагі, якія ўзнікалі ў час праверак, у прысутнасці кіраўнікоў гаспадарак, адказных спецыялістаў і ўсіх зацікаўленых асоб былі занесены ў акты праверак. Дадзены тэрмін для выпраўлення недахопаў — да 20 верасня, пасля чаго пройдуць паўторныя ўзаемаправеркі. Увогуле ж, паводле слоў Віталя Ракевіча, да 15 верасня дойныя статкі і цялушкі неабходна вывесці з лагераў, паставіць у памяшканні і паступова прывучаць да зімовага рацыёну кармлення, уключаючы ў яго ўжо сянаж. Маргарыта САКОВІЧ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей